Царква
Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя
(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 21:19)
Галоўная Катэдральны пляц

Chrystos Naradžajecca! Darahija Bieraściejcy, jak vy ličycie, ci nie para nam raspačac dyskusiju ab Sabory pa stvareńni kananičnych strukturaŭ BHKC. Naśpieŭ čas, ci nie ŭ płanie stvareńnia Abjadnańnia (na čale z biskupam)?

Stach
28.12.2007
Дарагі Stach!

Дыскусію распачынаць можна пра многія рэчы і справы, толькі ў нашай сітуацыі, думаю, найперш трэба не дыскутаваць, а маліцца і больш займацца тым, чым павінен займацца кожны хрысьціянін - несьці Добрую Навіну тым, хто яе яшчэ ня чуў, хто быў ахрышчаны, але ў царкве на малітве ні разу за ўсё жыцьцё так і ня быў, хто зьняверыўся, перастаў маліцца і ня ходзіць у царкву.

Калі на нашыя багаслужбы будуць прыходзіць маліцца ня 2-3 дзясяткі вернікаў, а хоць бы ў пару разоў больш, калі грэка-каталіцкіх парафіяў у Беларусі будзе не паўтара дзясяткі, а хоць бы пару дзясяткаў - тады ўсё ў нас будзе. У тым ліку і свой біскуп. :)

Ці Вы ня верыце ў моц малітвы? :))

Ігар Бараноўскі,
выпускны рэдактар газеты “Царква”
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 207 разоў (-ы)