Царква
А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; каб сталіся вы сынамі Айца вашага
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:44-45)
Галоўная Катэдральны пляц

Здравствуйте! Кто подразумевается под сынами Божьими в Быт. 6:2? Спасибо.

Дзьмітры Міхальчык, г. Санкт-Пецярбург
13.03.2014
Хто такія “сыны Божыя”
 
У Бібліі наўпрост не гаворыцца пра прыроду “сыноў Божых”, што ўзгаданыя ва ўрыўку Бібліі Быц 6, 1-2: “Калі людзі пачалі множыцца на зямлі і радзіліся ў іх дочкі, тады сыны Божыя ўбачылі дачок чалавечых, што яны прыгожыя, і бралі іх сабе за жонак, хто якую выбраў”.
 
Акрамя таго, няма адназначнага варыянту даслоўнага перакладу. Можна даслоўна перакласьці: “сыны Бога”, “сыны Ўсемагутнага”, “сыны магутнасьці”, “сыны сілаў”.
 
Пра прыроду “сыноў Божых” існуе дзьве версіі, якія яе тлумачаць.
 
1. Гэта анёлы, што адпалі ад Бога, якія былі паланёныя прыгажосьцю сьмяротных жанчынаў (дочак чалавечых). Ад гэтых супрацьпрыродных гібрыдных саюзаў нарадзіліся магутныя істоты — нефілімы.
 
Скульптура Дэніэла Чэстэра Фрэнча “Сыны Божыя ўбачылі дачок чалавечых, што яны прыгожыя” (1918-1923 гг.).
Так лічылі Філон Александрыйскі і Язэп Флавій. Гэтая версія выкладзена ў апокрыфах Старога Запавету — у “Кнізе Яноха” і “Кнізе Юбілеяў”. Апакрыфічная “Кніга Яноха” паказвае нефілімаў як злых істотаў, якія спусташалі зямлю, забівалі людзей і практыкавалі канібалізм, за што на чалавецтва быў насланы патоп. Як нашчадкі анёлаў, духі нефілімаў не маглі памерці так, як людзі падчас патопу: у іх была адабрана толькі іх зямная абалонка, самыя ж яны засталіся на зямлі ў постаці бесьцялесных дэманаў. Паводле гэтага апокрыфу, ад гэтага часу пакутуе чалавецтва, як гэта было ў дні перад патопам. Аналагічную легенду пра паходжаньне нефілімаў ад сувязяў адпалых анёлаў з сьмяротнымі жанчынамі падае “Кніга Юбілеяў”. Паводле гэтага апокрыфу Бог угневаўся за іх злачынствы і спаслаў на нефілімаў шаленства, у выніку якога гіганты-волаты пазабівалі адзін аднаго.
 
У гэтай першай версіі ёсьць два варыянты:
 
— анёлы, што адпалі ад Бога, матэрыялізаваліся і ўступалі ў шлюбныя сужыцьці з жанчынамі, у выніку чаго нарадзіліся волаты, яны апаганілі людзей і спакусілі іх, каб тыя прыносілі ахвяры дэманам, як багам;
 
— мужчыны сталіся апантаныя адпалымі анёламі і жанчыны нарадзілі ім волатаў.
 
2. “Сыны Божыя” — гэта людзі, адзінасутныя Адаму з Евай і нам.
 
Стварэньне чалавека. Сольвычагодзкі Дабравешчанскі сабор, 1570-я гг.
Існуе тры варыянты гэтай версіі.
 
“Сыны Божыя” — мужчынскія нашчадкі праведнага Сэта, трэцяга сына Адама і Евы, а дочкі чалавечыя — жанчыны, што паходзілі з лініі Каіна (так лічылі Ян Залатавусны, Ахрэм Сірыец, Тэадарыт, Кірыла Ерусалімскі, Еранім, Аўгустын і інш.).
 
Габрэйскія багасловы ў Талмудзе паказваюць, што эпітэт “сыны Божыя” (даслоўна — “сыны магутнасьці”) азначае насамрэч сыны ўладароў, знатных людзей, а “дочкі чалавечыя” — гэта дочкі прасталюдзінаў, сялянаў. Іншыя габрэйскія багасловы лічаць, што маюцца на ўвазе людзі — нашчадкі Адама і Евы, што былі створаныя Ўсявышнім, і таму называныя Яго дзяцьмі. Першыя пакаленьні людзей былі моцнымі і здаровымі, больш дасканалымі, пакуль не пачалі служыць ідалам. Адвярнуўшыся ад Творцы, людзі сталі зусім іншымі, слабымі.
 
“Сыны Божыя” — гэта наогул любыя праведныя людзі, што вераць у Бога, а “дочкі чалавечыя” — гэта грэшныя жанчыны-язычніцы.
 
У кожным выпадку ідзе гаворка пра парушэньне Божага парадку.
 
Ня ўсе версіі ўзаемна выключаюць адна адну, і таму адназначна, хто такія “сыны Божыя”, ніхто з прычыны даўнасьці часоў тых сёньня ня скажа.
 
дыякан Віталь Быстроў
г. Івацэвічы
Тэгі: Біблія, сыны Божыя, анёлы

Гл. таксама:
Як разьвіваўся беларускі біблійны пераклад?
Добрый день. Какой вариант перевода Библии принимается в униатстве: Вульгата или Септуагинта?
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
Семінары “Герменэўтыка. Чытаньне Бібліі”
Каким переводом Библии на белорусский язык пользуется Белорусская Греко-Католическая Церковь? У меня есть белорусский перевод Василия Сёмухи, но им пользуются римо-католики. Я слышал, что у греко-католиков какой-то другой перевод. С уважением.
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 144 разоў (-ы)