Царква
Не зважай на пустыя чуткі, не давай рукі тваёй бязбожніку, каб ня быць сьведкам няпраўды
(Выхад 23:1)
Галоўная Катэдральны пляц

Калі ласка, адкажыце на такое пытаньне: ці сапраўды грэка-каталіцкая Царква зьяўляецца, так бы мовіць, прадуктам уніі паміж праваслаўем і каталіцызмам, і, такім чынам, уяўляе сабой сапраўдную праяву экуменізму, злучаючы ўсё лепшае, што ёсьць у той і ў другой канфесіі, альбо больш правільна ставіцца да ГКЦ як проста да адной з разнавіднасьцяў Каталіцкага Касьцёлу, якая фактычна ня мае нічога агульнага з праваслаўем, акрамя зьнешняга падабенства (абраду)?

Алег, г. Менск
08.07.2015
Што ўяўляе сабой грэка-каталіцкая Царква?
 
З пэўнымі агаворкамі той і другі погляд на сутнасьць грэка-каталіцкай Царквы ёсьць правільны.
 
Грэка-каталіцкая Царква сапраўды ёсьць вынікам уніі Цэркваў. Гэта азначае, што мы зьяўляемся праваслаўнай Царквой, якая дасягнула поўнай сулучнасьці з Рымскім Апостальскім Пасадам.
Папа Рымскі Францішак і Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей Гаек.
Гэтая сулучнасьць патрабуе ад нас узгадненьня пэўных дагматычных і дысцыплінарных рэчаў, але пры гэтым дазваляе нам захоўваць візантыйскі абрад у ягоным літургічным, багаслоўскім і дысцыплінарным вымярэньнях. Такім чынам, ГКЦ сапраўды спалучае ў сабе лепшае, што ёсьць у абедзьвух Цэрквах паводле формулы «адзінства ў галоўным, разнастайнасьць у другасным».
 
У той жа час з паняцьця поўнай сулучнасьці вынікае, што мы, грэка-католікі, свайго роду «адна з разнавіднасьцяў» Каталіцкай (Паўсюднай) Царквы, на тым самым узроўні, як і рыма-католікі, армяна-католікі, унійныя эфіопы, копты, сіра-малабарцы ды інш.
 
дыякан Віталь Быстроў
г. Івацэвічы
 
 
 
Тэгі: Грэка-Каталіцкая Царква, унія, Царква, абрад, грэка-католікі

Гл. таксама:
«Быць сьведкамі Евангельля любові для кожнага чалавека»
Чаму Мітрапаліт Павел узгадаў пра Унію?
Чаму мітрапаліт Павел абрынуўся на царкоўную унію?
Архібіскуп Вены падзякаваў за дар уваскрасеньня Цэркваў-мучаніц XX стагоддзя
Я быў хрышчаны ў праваслаўнай царкве, але маю намер наведваць грэка-каталіцкія службы і прыняць уніяцтва. Якім чынам ажыцьцяўляецца пераход у грэка-каталіцтва, калі я не жадаю меняць хросных? Альбо пераход — гэта як фармальнасьць і нічога ня трэба, бо абрадавасьць па сутнасьці тая ж?
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 1015 разоў (-ы)