Царква
Дабрашчасныя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:5)
Галоўная Катэдральны пляц

Скажыце, калі ласка, ці існуе ў ГКЦ традыцыя, як у праваслаўнай Царкве, падаваць да Літургіі запіскі «О здравии», «О упокоении»? І самае галоўнае: ці дазваляецца ў такой агульнай малітве за Літургіяй маліцца за людзей праваслаўнага і рыма-каталіцкага веравызнаньня (што, здаецца, натуральна вынікае з таго, што ГКЦ мы разумеем, як Царкву унійную)? Альбо як і ў праваслаўі — за Літургіяй маліцца за прадстаўнікоў іншых канфесій нельга? Вялікі дзякуй!

Алег, г. Менск
08.07.2015
Пра царкоўныя запіскі і інтэнцыі падчас Літургіі
 
У грэка-каталіцкай Царкве таксама, як і ў праваслаўнай, існуе звычай падаваць царкоўныя запіскі для малітоўнага ўспаміну на Боскай Літургіі. Варта адзначыць, што існуе магчымасьць падаць запіску пра малітоўны ўспамін ня толькі за здароўе хворых ці за супакой памерлых, але таксама можна падаць агульную просьбу: за асобу ці сям’ю, аб блаславеньні, за падарожнікаў, падзяку і інш.
 
Разам з тым, у грэка-католікаў існуе таксама звычай замаўляць асобную сьв. Літургію ў нейкай інтэнцыі (намеры) — аналагічна, як у рыма-каталіцкай Царкве. Пры гэтым можна таксама ўзгадваць хрысьціянаў іншых канфесіяў, а таксама неахрышчаных. Ня бачым ніякіх перашкодаў, каб за кагосьці маліцца. Ахвяра Хрыста дакранаецца кожнага чалавека.
 
дыякан Віталь Быстроў
г. Івацэвічы
Тэгі: малітва, літургія, Грэка-Каталіцкая Царква, грэка-католікі, хрысьціяне

Гл. таксама:
Напярэдадні Раства грэка-каталіцкі сьвятар а. Яўген Усошын распавёў пра сваё пакліканьне і БГКЦ сёньня
«Веру ў Адзіную Царкву»
Грэка-каталіцкі сьвятар Зьміцер Грышан: «Мы свабодныя, каб стаць шчасьлівымі!»
Вянгерская Грэка-Каталіцкая Царква падвышана да статусу мітраполіі
Айцец Андрэй Крот: “Сьмецьцевы Чарнобыль” – глабальная праблема
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 1440 разоў (-ы)