Царква
Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго
(9 запаведзь, Выхад 20:16)
Галоўная Катэдральны пляц

Слава Ісусу Хрысту! Добры дзень! У мяне пытаньне наконт катэхізацыі: дзе можна наведваць грэка-каталіцкую катэхезу ў Менску і Магілёве? Дзякуй вялікі!

Фёдар Бусел
05.02.2008
Шаноўны сп. Фёдар!

Катэхізацыя – гэта па сваёй сутнасьці ўводзіны чалавека ў Царкву, яна складаецца з пэўных ведаў, удзелу ў набажэнствах і хрысьціянскага жыцьця. Таму працэс катэхізацыі вельмі індывідуальны, ён залежыць ад узросту, часу знаходжаньня чалавека ў Царкве, ад ужо атрыманых ведаў і жаданьня чалавека жыць паводле Евангельля.

Пасьля знаёмства з чалавекам, які прыходзіць у царкву, душпастыр парафіі вырашае, якая форма катэхізацыі будзе найлепшай для канкрэтнага чалавека: ці варта яму пачаць індывідуальную катэхізацыю, ці ён можа далучыцца да групы.

Таму Вам, сп. Фёдар, трэба зьвярнуцца да душпастыраў грэка-каталіцкіх парафіяў у Менску, найлепш да дэкана Цэнтральна-Заходняга дэканату БГКЦ а. Андрэя Абламейкі, параха парафіі сьв. Язэпа (тэлефон для кантактаў: (8-017) 242-41-83, мабільны тэлефон +375-29-6504714).

Вернікі гэтай парафіі зьбіраюцца на малітву ў рыма-каталіцкім касьцёле сьв. Яна Хрысьціцеля на Серабранцы (вул.Пляханава). Грэка-каталіцкія багаслужбы ў гэтым рыма-каталіцкім касьцёле адбываюцца ў чацьвер а 17-ай гадз., у пятніцу - а 9-ай гадз., у нядзелю - а 14.30 гадз. У хуткім часе менскія грэка-каталікі змогуць маліцца таксама ў душпастырскім цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6).

Запытаць пра катэхезу ў Менску можна таксама ў касьцёле сьв. Сымона і Алены (“Чырвоны касьцёл”), дзе грэка-католікі з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі зьбіраюцца на малітву ў нядзелю, а 18-ай гадз. (служыць а. Казімір Ляховіч).

У Магілёве па пытаньнях катэхізацыі Вам трэба зьвярнуцца да старшыні грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай сп. Віктара Лосева (тэл. 8-0222324274), які дасьць Вам патрэбную інфармацыю.

а. Андрэй Крот
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 213 разоў (-ы)