Царква
Калі сядзеш есьці ежу з валадаром, дык уважай, што перад табою; і пастаў заслону ў горле тваім, калі ты ненаедны. Не спакушайся ласнымі прысмакамі; гэта - уяўная ежа
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 23:1-3)
Галоўная Катэдральны пляц

Паведзьце, калі ласка, дзе можна ахрысьціць дзіця па грэка-каталіцкім абрадзе ў Менску?

Аляксей
12.05.2008
Слава Ісусу Хрысту!
Сп. Аляксей!

Адказ на Вашае пытаньне глядзіце ў адным з папярэдніх нашых адказаў на сайце газеты “ЦАРКВА” - пра катэхізацыю ў Менску, бо пытаньне хросту дзяцей таксама з гэтым зьвязана - з катэхізацыяй або саміх дзяцей, або іх бацькоў.

Каб вырашыць пытаньне хросту, грэка-каталіцкіх сьвятароў у Менску Вы можаце знайсьці ў грэка-каталіцкім цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6, ст. метро “Аўтазаводзкая”).

Таксама ў касьцёле сьв. Яна Хрысьціцеля (мікрараён Серабранка) і ў Чырвоным касьцёле (сьв. Сымона і Алены), дзе зьбіраюцца на малітву менскія грэка-католікі, Вам падкажуць, як знайсьці грэка-каталіцкага сьвятара.

Калі будуць нейкія пытаньні - пішыце!

Ігар Бараноўскі,
выпускны рэдактар газеты “Царква”
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 283 разоў (-ы)