Царква
Дабрашчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:8)
Галоўная Катэдральны пляц

Вітаю вас! У мяне пытанне - ці ёсць у Воршы суполка грэка-каталікоў і ці праходзяць час ад часу набажэнствы? Дапамажыце скантактавацца з кім-небудзь з грэка-каталіцкай суполкі. Буду вельмі ўдзячна за любую інфармацыю!

Natallia
25.05.2008
Слава Ісусу Хрысту!
Вітаем Вас, спн. Натальля!

У Воршы існуе грэка-каталіцкая суполка і Вы можаце далучыцца да яе малітоўнага жыцьця. Адказны за душпастырскую апеку аршанскіх грэка-католікаў а. Зьміцер Грышан - сьвятар з Віцебску.

Як паведаміў а. Зьміцер, кожнае нядзелі ў Воршы для грэка-католікаў адбываецца сьв. Літургія ў візантыйскім абрадзе ў рыма-каталіцкім касьцёле сьв. Язэпа па вул.Савецкай, а 14-й гадз.

Прыходзьце ў гэты час, пазнаёміцеся з сьвятаром і аршанскімі вернікамі на месцы.

Ігар Бараноўскі,
выпускны рэдактар газеты “Царква”
Сістэма Orphus

Гэты адказ чыталі 313 разоў (-ы)