Царква
Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:6)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (53), 2007

Пілігрымка ў гонар Маці Божай Жыровіцкай

6-7 траўня 2007 году, напярэдадні сьвята Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай, група з 25 івацэвіцкіх і берасьцейскіх грэка-католікаў зьдзейсьніла пешую пілігрымку ў гонар Жыровіцкай іконы Маці Божай. Гэты цудатворны абраз стаў адной з найбольшых хрысьціянскіх сьвятыняў беларускага народу як для праваслаўных, так і для католікаў візантыйскага і лацінскага абрадаў. Таму нездарма дзень 7 траўня, калі ўшаноўваецца гэтая ікона, у нашым календары – гэта яшчэ й Дзень малітваў за БГКЦ. У гэты дзень удзельнікі пілігрымкі маліліся ня толькі за ўмацаваньне ўласнай веры, але і за ўсю нашую Царкву.

Маршрут пілігрымаў пачынаўся ля памятнага крыжа айцам-езуітам з Усходняй Місіі ў Альбярціне, там, дзе некалі служыў беларускі грэка-каталіцкі экзарх а. Антон Неманцэвіч, SJ. Далей шлях пралягаў праз навакольныя вёскі ў Жыровічы і Быцень – мясьціны, зьвязаныя з дзейнасьцю сьв. Язафата.

За два дні вернікі з малітвай, сьпевамі і духоўнымі разважаньнямі прайшлі каля 60 км і завершылі пілігрымку ў Івацэвічах, дзе 8 траўня было парафіяльнае сьвята. Духоўную апеку вернікам на ўсім шляху пілігрымкі аказваў а. Андрэй Буйніч з Менску. Дзяўчаты з супольнасьці “Маран-ата” разам з а.Ігарам Кандрацьевым з Берасьця рупіліся пра забесьпячэньне адпачынку і смачнага харчаваньня пілігрымаў. Пасьля пілігрымкі ўсе яе ўдзельнікі дружна выказалі шчырае жаданьне і ў наступны год прыняць у ёй удзел.

Фотагалерэя:

 

 

Гэты артыкул чыталі 17 разоў (-ы)