Царква
Я Гасподзь, Бог твой... Хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім
(1 запаведзь, Выхад 20:2-3)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (58), 2008

Падзеі і сьвяты

"Я ўбачыў, што Каталіцкая Царква ў Беларусі жывая"

Упершыню ў гісторыі каталікі Беларусі сустракалі такога паважанага госьця – Дзяржаўнага Сакратара Яго Сьвятасьці Папы Бенядыкта XVI кардынала Тарчызіё Бэртонэ. На прэс-канферэнцыі кардынал Т.Бэртонэ, распавядаючы пра вынікі афіцыйнага візіту ў Беларусь, які праходзіў 18-22 чэрвеня 2008 г., адзначыў вельмі цёплы прыём і заўважыў, што "ён прайшоў вельмі пазітыўна".

У час свайго візіту кардынал Тарчызіё Бэртонэ наведаў Менск, Горадню і Пінск, дзе ўзначальваў урачыстыя набажэнствы, сустрэўся з ярархамі Каталіцкай і Праваслаўнай Царквы ды пазнаёміўся з жыцьцём каталіцкіх духоўных семінарыяў і парафіяў (абодвух абрадаў) у трох дыяцэзіях. Пасланьнік Папы меў таксама сустрэчы з кіраўніцтвам краіны, на якіх абмяркоўваліся пытаньні супрацоўніцтва Каталіцкай Царквы і Беларусі, рэалізацыя закону аб свабодзе веравызнаньня, а таксама месца Беларусі ў міжнароднай супольнасьці дзяржаваў як мосту паміж Захадам і Ўсходам.

"Беларусы – гэта тая нацыя, да якой Бенядыкт XVI ставіцца вельмі цёпла, і я спадзяюся, што мой візіт стане нечым накшталт прыходу Яна Хрысьціцеля, які падрыхтаваў дарогу і адчыніў брамы",– сказаў напрыканцы свайго візіту ў Беларусь Дзяржсакратар Папы.

На фота: Дзяржсакратар Ватыкану кард. Тарчызіё Бэртонэ.

Гэты артыкул чыталі 9 разоў (-ы)