Царква
У вушы неразумнаму не кажы, бо ён занядбае разумныя словы твае
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 23:9)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (57), 2008

Навіны хрысьціянскага сьвету

Апублікаваны працоўны дакумент Сіноду Біскупаў пра Слова Божае

На васьмі мовах 12 чэрвеня 2008 году быў апублікаваны “Instrumentum laboris” – працоўны дакумент на ХІІ Звычайны сход Сіноду Біскупаў, паводле якога будзе пабудавана праца Сіноду з 5 па 26 кастрычніка 2008 г., які будзе праходзіць пад тытулам “Слова Божае ў жыцьці і місіі Царквы”.

Дакумент распрацоўвае саборную дагматычную канстытуцыю пра Аб’яўленьне Божае “Dei Verbum”, беручы за аснову вопыт, тэалагічную рэфлексію і душпастырскую працу Царквы апошняй чвэрці ХХ стагоддзя і пачатку ХХІ стагоддзя. Першая частка мае назву “Таямніца Бога, Які да нас прамаўляе”. У ёй гаворыцца пра ідэнтычнасьць Слова Божага паводле веры Царквы, пра інтэрпрэтацыю Сьятога Пісаньня і пра паставу яго слухачоў. Назва наступнай часткі дакументу – “Слова Божае ў жыцьці Царквы”. На яе старонках указваецца роля Слова Божага ў такіх сферах служэньня Царквы як прапаведніцтва, літургія, дабрачынная праца, тэалогія і штодзённае жыцьцё вернікаў. Апошняя, трэцяя частка, прысьвечана разважаньню над словам Божым у місіі Царквы: евангелізацыя і катэхеза, месца слова Божага ў духоўнай фармацыі Божага народу, яго значэньне ў экуменічным, хрысьціянска-габрэйскім і міжрэлігійным дыялогу.

Паводле Catholic.by
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)