Царква
Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю
(Псалтыр 125:5)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (58), 2008

Парафіяльнае жыцьцё

Сьвята ў Браславе

22 жніўня 2008 г. у Браславе ў дзясяты раз прайшло сьвята іконы Маці Божай Валадаркі азёраў. Гэтай былой грэка-каталіцкай іконай і сьвятыняй апякуецца сёньня Рыма-Каталіцкая Царква.

У сьвяце прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускага, расейскага і польскага духавенства Рыма-Каталіцкай і Грэка-Каталіцкай Цэркваў. Ад БГКЦ прыехала дэлегацыя з адзінаццаці чалавек, якую ўзначальваў Апостальскі Візітатар архім. Сяргей Гаек.

Сьвята распачала грэка-каталіцкая моладзь прыгожым усходнім сьпевам Акафісту Маці Божай. Пасьля была адслужана ўрачыстая сьвятая Імша, якую ўзначальваў Апостальскі Нунцый Марцін Відавіч. Малітва праходзіла пад адкрытым небам, а вельмі блізкая прысутнасьць возера ахалоджвала сьпякоту дня. На супольнай малітве вакол алтара сабралася каля 1,5 тысячы вернікаў. Было вельмі шмат маладых людзей, большасьць з якіх засталася таксама і на чатырохдзённыя рэкалекцыі.

Паводле сайту jazep.org

На фота: Старажытная ўніяцкая ікона Маці Божай Валадаркі азёраў.
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)