Царква
Няскора ўчыняецца суд над благімі справамі; таму не баіцца сэрца сыноў чалавечых чыніць ліхату
(Кніга Эклезіяста 8:11)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (62), 2009

Навіны хрысьціянскага сьвету

Каталікі ўсходняга абраду знаходзяць прытулак у Грэцыі

Каталікі розных Усходніх Цэркваў, якія вымушаны былі ўцякаць ад драматычных сітуацыяў з Іраку, Ірану і балканскіх краінаў, займелі другі дом у Апостальскім Экзархаце для каталікоў візантыйскага абраду ў Грэцыі.

Сёньня, разам з грэцкімі аднаверцамі, іх сем тысячаў. Паводле словаў Уладыкі Дымітрыяса Салахаса, Апостальскага Экзарха для каталікоў візантыйскага абраду ў Грэцыі, у дадзены момант у гэтай краіне ёсьць сем каталіцкіх япархіяў і адзін вікарыят лацінскага абраду, экзархат візантыйскага абраду і армянскі каталіцкі ардынарыят.

У Афінах ажыцьцяўляецца душпастырская апека каталікоў розных нацыянальнасьцяў. Візантыйскі экзархат праводзіць шырокую дабрачынную, адукацыйную і культурную працу, яму належыць лякарня, школа для дзяцей з псіхічнымі парушэньнямі, дом для састарэлых і інтэрнат для моладзі. Экзархат мае таксама выдавецтва і ладзіць два летнія лагеры для дзяцей. Цяпер Экзархат займаецца душпастырскай апекай вернікаў халдэйскага абраду, а таксама вернікаў візантыйскага – якія прыехалі з Украіны, з Румыніі і іншых балканскіх краінаў. Такім чынам, Экзархат стаў Царквой дыяспары, каталікоў-імігрантаў усходніх абрадаў.

Паводле Agnuz
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)