Царква
Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі
(2 запаведзь, Выхад 20:4)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (52), 2007

Праца ў памяць пра айца В . Аношку

Рэдакцыя газеты "Царква" рада павiншаваць спн. Анастасiю Iльiну з грэка-каталiцкай парафii сьв. братоў-апосталаў Пятра i Андрэя ў Берасьцi, якая ў Варшаўскiм унiверсiтэце, сьпецыялiзуючыся ў культуралогii Ўсходняяй Еўропы, 20 сьнежня 2006 году абаранiла магiстарскую працу па тэме: "З дзеяў Унiяцкай Царквы ў Пiнскай дыяцэзii ў II Рэчы Паспалiтай. Дзейнасьць сьвятара Вацлава Аношкi". Праца выканана пад кiраўнiцтвам д-ра габ. Лешака Заштаўта, прафесара Варшаўскага ўнiверсiтэту.

Гiсторыю Унii на Палесьсi А.Iльiна пачала дасьледаваць яшчэ ў час вучобы ў Берасьцейскiм унiверсiтэце, i тады яе дыпломная праца на рэспублiканскiм конкурсе студэнцкiх навуковых прац была адзначана дыпломам 1-й катэгорыi.

Варта адзначыць, што значная частка яе магiстарскай працы прысьвечана дасьледаваньню постацi выдатнага беларускага ўнiяцкага душпастыра айца В.Аношкi, якi зьяўляўся сябрам Рады Беларускага Экзархату Грэка-Каталiцкай Царквы. Акрамя вельмi важнай працы – запiс успамiнаў былых унiятаў,– якую спн. А.Iльiна ажыцьцяўляла сумесна з Рэдакцыяй газеты "Царква" падчас адмысловых эксьпедыцыяў, хочацца адзначыць таксама яе намаганьнi для ўстанаўленьня дакладнага месца пахаваньня айца Аношкi (на могiлках пад Варшавай). Дзякуючы яе пошукам цяпер беларускiя грэка-католiкi змогуць ушаноўваць памяць аднаго з тых, хто нястомна служыў справе еднасьцi, нёс людзям асьвету, сеяў сярод iх любоў i веру ды закладаў падмуркi сучаснай БГКЦ.

Зычым спн. А.Iльiной новых навуковых посьпехаў i цiкавых знаходак.


Гэты артыкул чыталі 2 разоў (-ы)