Царква
Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:9)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (55), 2007

Сьвята грэка-каталіцкай парафіі ў г.Караганда

14 кастрычніка 2007 г. адбылося храмавае сьвята грэка‐каталіцкай парафіі Покрыва Насьвяцейшай Багародзіцы ў Карагандзе. Сьвяточную Боскую Літургію ўзначаліў а. Сьцяпан Угрын, адміністратар храму сьвятога Язэпа г. Астана (які шмат разоў удзельнічаў у душпастырскіх ініцыятывах у Беларусі). Разам з ім саслужылі а. Яраслаў Галаўчук (Паўладар), а. Алег Пігій (Караганда), а. Уладзімір Грыдын, а. Валеры Ерміш (Балхаш). Настаяцель храму протаярэй Васіль Гавера ў гэты дзень браў удзел у асьвячэньні новазбудаванага храму ў Новакузьнецку (Расея).

Разьдзяліць радасьць сьвята прыбылі шматлікія вернікі з рыма‐каталіцкіх парафіяў, семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі г. Караганда, а таксама ўкраінская грэка‐каталіцкая супольнасьць г. Астана. Сьвяточную Боскую Літургію сьпяваў маладзёвы хор Пакроўскай царквы. Багаслужэньне скончылася асьвячэньнем вады, па заканчэньні якога ўсіх парафіянаў і гасьцей у двары царквы частавалі сапраўдным казахскім пловам ды паілі гарбатай.

А напрыканцы адбылася сустрэча грэка‐каталіцкай і рыма‐каталіцкай моладзі. Усіх удзельнікаў сустрэчы віталі а. Алег Пігій, с. Міхаліна Гарнакевіч СНДМ, якія разам з групай мясцовай моладзі былі яе ініцыятарамі.

Аксана Пігій, г.Караганда (Казахстан)
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)