Царква
Дабрашчасныя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:9)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (63), 2009


Парафіяльнае жыцьцё

Сінод УГКЦ пра еднасьць

«Замест манапольнага валоданьня хрысьціянскай Украінай, што было характэрным знакам мінулых эпох, мы прапануем сулучнасную еднасьць сёньня яшчэ падзеленае Кіеўскае Царквы», – гаворыцца ў пастырскім пасланьні біскупаў УГКЦ, прынятым на пасяджэньні Сіноду, што праходзіў з 29 лістапада па 6 сьнежня 2009 году ў Кіеве.

«Ва Ўкраіне насьпела сур’ёзная неабходнасьць усьвядоміць розьніцу паміж «уніятызмам» як канфесійным падпарадкаваньнем і сулучнаснай еднасьцю роўных у годнасьці Цэркваў», – сьцьвярджаюць члены Сіноду УГКЦ. Стварэньне адзінай Памеснай Царквы павінна было б адбыцца ў форме сулучнасьці: еднасьць у веры, пры захаваньні літургічных і богаслужбовых асаблівасьцяў кожнага.

Разглядаючы пытаньне еднасьці Царквы ва Ўкраіне, ярархі УГКЦ адзначылі, што «гэтая еднасьць, каб прынесьці ва Ўкраіну мір і згоду, павінна вырасьці з сярэдзіны, ва ўлоньні кожнай галіны Кіеўскай Царквы». Зьвяртаючы ўвагу на важнасьць асэнсаваньня прапанаванай мадэлі еднасьці Кіеўскай Царквы, яны падкрэсьліваюць, што гэтае пытаньне патрабуе «вышыні духа», больш шырокага далягляду, хоць «перашкоды для аб’яднаньня ўкраінскіх Цэркваў цалкам відавочныя, а небясьпекі – несумненныя». «Мы павінны іх бачыць і іх ўлічваць. І ўсё ж бачыць толькі іх – гэта як бы аддаць сябе зямному прыцягненьню, прыціснуўшы свой дух да прысядзібнага тыну», – гаворыцца ў пасланьні.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)