Царква
Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе
(Кніга Выслоўяў Саламонавых 29:16)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (54), 2007

Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным сьвеце

Па блаславеньні ардынарыя Віцебскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі біскупа Ўладзіслава Бліна 2 чэрвеня 2007 году ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце была арганізавана чарговая (ужо трэцяя) Міжнародная медыцынская канферэнцыя на тэму “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным сьвеце”.

Ініцыятарамі гэтай, як і папярэдніх канферэнцыяў зьяўляюцца: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт,

Віцебская рыма-каталіцкая дыяцэзія ды Аддзел па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Віцебскага аблвыканкаму.

Гэтая міжнародная сустрэча ізноў сабрала для абмеркаваньня надзённых пытаньняў урачэбнай этыкі ня толькі ўрачоў-хрысьціянаў, але і прадстаўнікоў Царквы, уладаў, дыпламатычнага корпусу, а таксама і ўсіх тых людзей добрай волі, якім неабыякава падобная тэматыка. Праблемы біяэтыкі ў сучаснай медыцыне, алкагалізму, наркаманіі, духоўныя асьпекты барацьбы супраць абортаў і эўтаназіі, дэмаграфічныя праблемы зьяўляюцца актуальнымі ў сучасным сьвеце ва ўсіх краінах незалежна ад узроўню духоўнага развіцьця, канфесійнай прыналежнасьці насельніцтва, палітычных або эканамічных умоваў.

Адметнасьцю сёлетняй канферэнцыі стаў філасофска-тэалагічны даклад “Фундаметальныя асновы этыкі біялагічных дасьледаваньняў – мета-біяэтыкі” Яго Эмінэнцыі кардынала Хаўера Лазана Баррагана з Ватыкану, які зьяўляецца Старшынёй Папскай Рады па справах медыцынскіх працаўнікоў (па душпастырстве ў сфере аховы здароўя). Кардынал Баррагана ў сваім дакладзе паказаў гісторыю разьвіцьця і сучасныя філасофска-этычныя кірункі біяэтыкі, а таксама прынцыпы каталіцкай этыкі біялагічных дасьледаваньняў. Вельмі актуальным быў даклад прафесара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту сп. В.Глушанко пра дэмаграфічную сітуацыю і прычыны сьмяротнасьці насельніцтва ў Беларусі. Пададзеная ім інфармацыя выклікае непакой.

У сёлетняй канферэнцыі прымалі ўдзел таксама і прадстаўнікі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы на чале з Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем (Гаекам): парах віцебскай парафіі а. Зьміцер Грышан, а. Аляксандр Шаўцоў з Горадні і Яўген Андросік з Менску.

а. Аляксандр Шаўцоў, г.Горадня

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)