Царква
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна
(3 запаведзь, Выхад 20:7)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (61), 2009

Парафіяльнае жыцьцё

Падзеі лета

• 24-26 ліпеня 2009 году ў Івянцы адбудзецца малітоўная сустрэча моладзі. Сёлета яе ўдзельнікі будуць разважаць на тэму сакрамантаў хросту і мірапамазаньня. Падчас сустрэчы ў Івянцы моладзь ушануе абраз Ісуса Міласэрнага і рэліквіяў блаславёнага Міхала Сапоцькі. У праграме малітоўнай сустрэчы моладзі запланаваныя сьвятая Еўхарыстыя, адарацыя Найсьвяцейшага Сакраманту, катэхеза, сьведчаньні ўдзельнікаў, а таксама выступленьне знакамітых хрысьціянскіх музычных калектываў з Польшчы “Arka Noego” i “2 Tm 2, 3” (“Tymoteusz”). Падчас малітоўнай сустрэчы адбудзецца індывідуальнае аднаўленьне абяцаньняў хросту.

• Каранацыя папскімі каронамі іконы Маці Божай Браслаўскай – Валадаркі азёраў 21-22 жніўня 2009 году – адна з важных сёлетніх падзеяў у Каталіцкай Царкве ў Беларусі. Гэты абраз раней знаходзіўся ў грэка-каталіцкім манастыры, які ў 1832 годзе згарэў ад удару маланкі. Абраз цудоўным чынам ацалеў, і ўжо больш за сто гадоў ён захоўваецца ў браслаўскім касьцёле. Плануецца, што на ўрачыстасьць у Браслаў прыбудуць каля 20 біскупаў, тры кардыналы, а цырымонію каранацыі на яхце зьдзейсьніць кардынал Ёахім Майснэр, Мітрапаліт Кёльнскі. Акрамя беларускіх ярархаў мяркуецца ўдзел біскупаў з Літвы, Латвіі, Украіны, Расеі, Германіі, Польшчы, Італіі і ЗША.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)