Царква
I зноў я пабачыў пад сонцам, што ня ўвішным пасьпяховы бег дастаецца, не адважным - перамога, ня мудрым - хлеб, і не ў разумных - багацьце, і ня ўмельцам - прыхільнасьць, а ад пары й нагоды залежаць яны
(Кніга Эклезіяста 9:11)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (63), 2009


Парафіяльнае жыцьцё

У Вільні адбыўся ўспамін сьвятога Язафата Кунцэвіча

У Вільні, 14 лістапада, у грэка-каталіцкай царкве Сьвятой Тройцы адбылася Боская Літургія ў гонар сьвятога Язафата Кунцэвіча. Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. На багаслужбе прысутнічалі сьвятары з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, а таксама вернікі з беларускай і ўкраінскай супольнасьцяў Вільні.

Менавіта ў царкве Сьвятой Тройцы ў Вільні сьвяты Язафат распачаў сваё служэньне і свой духовы подзьвіг. Ён спрычыніўся да справы адзінства Царквы, за што і быў забіты ў Віцебску ў 1623 годзе праваслаўнымі фанатыкамі. Але ягоная сьмерць стала той кропкай, ад якой уніяцкая вера стала займаць галоўнае месца сярод веравызнаньняў беларускага народу. Мошчы Сьвятога сёньня знаходзіцца ў Ватыкане, у саборы Сьвятога Пятра. Як адзначыў а. Сяргей Гаек, там, у саборы, спачываюць толькі рымскія папы, і адзіны ня папа – гэта наш сьвяты Язафат Кунцэвіч.

Пасьля шматлікіх гадоў забароны і занядбаньня Грэка-Каталіцкая Царква зноў адраджаецца. І відаць у гэтым заслуга сьвятога Язафата Кунцэвіча, які там, у нябесных вышынях, моліцца за нашую збалелую Бацькаўшчыну і за адраджэньне страчанай еднасьці хрысьціянаў.

Алесь Адамковіч, westki.info
Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)