Царква
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:2)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (52), 2007

Пра Папу Пiя XII i Халакост –
новая iнфармацыя

Напярэдаднi Тыдня малiтваў за еднасьць хрысьцiянаў (18-25 студзеня ) у шматлiкiх краiнах сьвету ў Каталiцкай Царкве адзначаецца Дзень дыялогу з юдаiзмам. У кантэксьце духоўнага зблiжэньня хрысьцiянаў i габрэяў Экумэнiчная Iнфармацыйная Агенцыя (EAI) ды Iнтэрнэт - сэрвiс Generation JP2 (http://generationjp2.com/pol) распаўсюдзiлi ў сецiве цiкавы матэрыял пра адносiны Папы Пiя XII да габрэяў i Халакосту. Нiжэй прапануем асноўныя часткi гэтага матэрыялу.

Папа Пiй XII ня быў антысемiтам

Хоць ужо некалькi гадоў працягваецца беатыфiкацыйны працэс Папы Пiя XII, у пэўных колах не сьцiхае дыскусiя: цi быў гэты Папа антысемiтам, цi ня быў, цi ратаваў габрэяў, цi – наадварот – быў абыякавы да iх зьнiшчэньня.

У найноўшым нумары амерыканскага часопiсу " National Review Online" былы дарадца румынскага дыктатара Чаўшэску, агент румынскай – таемнай мiлiцыi Сэкурытатэ, генэрал Iён Мiхай Пачэпа ( якi ў 70- х гадох ХХ ст. зьбег у ЗША i папрасiў палiтычнага прытулку ) прасьвятлiў таямнiцу "чорнай легенды", якая абвiнавачвае Папу Пiя ХII. Iён Пачэпа iнфармуе, што гэта Крэмль i савецкi КГБ сумесна стварылi гэтую легенду, i прызнаецца, што сам удзельнiчаў у сфабрыкаваным КГБ падмане стагоддзя. Змрочная, ваенная мiнуўшчына Папы Пiя ХII, якi быццам бы халодным вокам глядзеў, як мiльёны габрэяў гiнуць у газавых камерах,– гэта фальсiфiкацыя, зробленая ў 1960- ыя гады на Лубянцы ў Маскве.

КГБ хацеў дыскрэдытаваць Папу Пiя XII

Генерал Iён Пачэпа iнфармуе, што камунiстычнаму рэжыму ў СССР вельмi хацелася дыскрэдытаваць памерлага ўжо тады Папу Пiя ХII, каб паставiць пад сумнеў давер да iнстытуцыяў Каталiцкай Царквы. Сьвяты Айцец ужо ня мог сябе баранiць, таму асоба памерлага ў 1958 годзе Папы была тым лягчэйшай мiшэньню для камунiстаў.

У лютым 1960 г. Мiкiта Хрушчоў зацьвердзiў таемны план, мэтай якога быў паступовы падрыў – маральнага аўтарытэту Ватыкану. Савецкая выведка iмкнулася паказаць Пiя ХII як антысемiта, якi заахвочваў Гiтлера да разьвязваньня Халакосту. Каб дасягнуць мэты, было пастаноўлена мiж iншым "нязначна зьмянiць" некаторыя арыгiнальныя дакументы Ватыкану. Планiроўшчыкамi акцыi былi шэфы савецкага КГБ i Палiтбюро КПСС. Адначасова Крэмль падтрымлiваў перасьлед Царквы ў iншых краiнах камунiстычнага блоку. КГБ ня меў адпаведных дакумэнтаў, на якiх можна было б абаперцi свой план. Савецкая выведка ня мела таксама доступу да ватыканскiх архiваў i кантактаў з Ватыканам у адрозьненьне ад Румынii. Таму расейцы пастанавiлi заангажаваць румынскую выведку DIE, у тым лiку самога Пачэпу, якi быў з 1959 году рэзыдэнтам DIE у Федэральнай Рэспублiцы Нямеччына i займаўся фальшаваньнем дакументаў.

Аперацыя супраць Пiя ХII называлася "SEAT-12", а генерал Iён Пачэпа быў адказны за рэалiзацыю "румынскага этапу". Гэта была шырока задуманая акцыя дэзынфармацыi. Ён фальшыва паiнфармаваў Апостальскую Сталiцу, што Румынiя зацiкаўленая ва ўзнаўленьнi дыпламатычных адносiнаў з Ватыканам пры ўмове, што Царква адкрые доступ румынам у ватыканскi архiў, а таксама выдаткуе пазыку на 25 гадоў. (Двухбаковыя стасункi былi разарваныя ў 1951 годзе пад цiскам Крамлю, калi Апостальская нунцыятура была абвiнавачаная ў выведнiцкай дзейнасьцi на карысьць CIA).

У 1960-62 гадох DIE удалося прагледзець у Ватыканскiм архiве i Апостальскай бiблiятэцы сотнi дакументаў, якiя датычылiся Пiя ХII. Iён Пачэпа пераслаў дакументы ў КГБ у цэнтр. Дакументы тыя, на яго думку, не пацьвярджалi вiнаватасьць Папы, але маглi быць выкарыстаныя для "лёгкай мадыфiкацыi". Генерал Пачэпа, як сам сьцьвярджае, пазьней даведаўся, што яго матэрыялы былi паддадзеныя "апрацоўцы" i з iх зроблены сродак барацьбы з Папам. У ролi "карыстанага iдыёта" выступiў малавядомы ў той час заходне-нямецкi пiсьменьнiк Рольф Хохут (Rolf Hochhuth). Савецкi КГБ перадаў яму матэрыялы пра Папу, а ён на iх падставе напiсаў драму "Намесьнiк" ("Der Stellvertreter"), надрукаваную ў 1963 годзе. У ёй Папа Пiй ХII ня толькi не баронiць габрэяў, але яшчэ й заахвочвае Гiтлера да працягу Халакосту. Табуны савецкiх агентаў i iх наiўных сяброў разрэкламавалi кнiгу як сусьветны бэстселер. Яшчэ ў 2003 годзе зьявiўся на яе аснове фiльм. Твор быў перакладзены на 20 моваў i стаў галоўным пунктам спасылак для шматлiкiх кнiжак i артыкулаў, што абвiнавачвалi Папу Пiя ХII у антысемiтызме.

Забытая аўдыенцыя: "заўсёды мусiш ганарыцца, што ёсьць габрэем"

У 1941 годзе Пiй ХII прыняў на аўдыенцыi маладога габрэя, якi хацеў прасiць пра дапамогу Папы для сваiх суайчыньнiкаў, iнтэрнаваных iталiйскiмi фашыстамi. Утрымлiвалiся яны ў нечалавечых умовах i цярпелi ад голаду. У прысутнасьцi нямецкiх жаўнераў, якiя таксама былi на сустрэчы з Папам, Пiй ХII два разы ў эмацыйным тоне сказаў габрэю, каб ганарыўся тым, кiм ёсьць. Сiтуацыю апiсала ў красавiку 1944 году выданьне "The Palestine Post" ("The Jerusalem Post"), а ў апошнi час успамiнаў яе часопiс "Inside The Vatican".

Паводле Ўiльяма Дойна, якi знайшоў архiўны тэкст у бiблiятэцы ўнiверсiтэту ў Тэль-Авiве, зацемка паходзiць ад ананiмнага аўтара. Чаму забытая? Хутчэй за ўсё таму, што нiводны дасьледчык Халакосту яе не працытаваў, а шкада, бо яна мае велiзарную вартасьць.

Падчас памятнай аўдыенцыi гэты габрэй быў апошнiм з тых, хто быў дапушчаны да Папы Пiя ХII. Мужчына пачаў гаварыць да Папы па-iталiйску, але гэта выклiкала ў яго вялiкiя цяжкасьцi. Папа сам перайшоў на нямецкую мову, лiчачы што гэта родная мова госьця. "Добра зрабiў, што прыйшоў да мяне з гэтым. Ужо пра гэта чуў. Прашу прыйсьцi заўтра з напiсанай заявай i перадаць яе майму Дзяржаўнаму сакратару, якi зоймецца гэтай справай. А што да цябе, сын мой, ты ёсьць маладым габрэем. Ведаю, што гэта значыць, i спадзяюся, што заўсёды будзеш ганарыцца тым, што ты габрэй",– сказаў тады Папа. Далей цiшэй, але ветлiвым голасам сказаў да маладзёна, што ён гэтак сама важны, як i кожная iншая чалавечая iстота. "А зараз iдзi, мой габрэйскi сябра, iдзi пад апекай Госпада i нiколi не забывай, што мусiш ганарыцца тым, што ёсьць габрэем",– дадаў Пiй ХII.

Невядома, якая была рэакцыя нямецкiх жаўнераў, якiя звычайна прымалiся на аўдыенцыi. "Inside the Vatican" iнфармуе, што Гiтлер забаранiў жаўнерам сустракацца з Папам Пiем ХII пасьля таго як даведаўся, што той робiць iм шматлiкiя заўвагi. Ўiльям Дойна лiчыць, што знойдзеная зацемка пацьвердзiць прыхiльнае стаўленьне Пiя ХII да габрэяў i яго негатыўнае стаўленьне да антысемiтызму. Ёсьць гэта асаблiва важным для католiкаў, якiя шмат гадоў iмкнуцца да беатыфiкацыi Пiя ХII, якога некаторыя аўтары абвiнавачваюць у пасiўнасьцi, а нават у прыхiльнасьцi да гiтлераўска-нацыстоўскага рэжыму.

Паводле рэд. Дарыюша Брунча, EAI (Варшава)

"Маўчаньне" Пiя XII

"Абвiнавачаньнi Пiя XII у маўчаньнi перад аблiчам зьнiшчэньня габрэяў пазбаўленыя падставаў",– сьцьвердзiў Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталiцы кардынал Тарчызiо Бертонэ. 24 студзеня 2007 году ён узяў слова падчас прэзентацыi iталiйскага выданьня кнiгi аднаго з найвыбiтнейшых ангельскiх гiсторыкаў Марцiна Джылберта: „Справядлiвыя – невядомыя героi Халакосту".

Кардынал Бертонэ падкрэсьлiў, што справы католiкаў, якiя ратавалi ў тыя часы габрэяў, ставяць пад сумнеў абвiнавачаньнi, быццам Папа Пiй ХII хацеў супрацоўнiчаць з Гiтлерам, а таксама тэзы пра каталiцкi антысемiтызм. Каталiцкая Царква, якую разумеем як iнстытуцыю, адыграла немалую ролю ў дапамозе перасьледаваным. Па iнiцыятыве Пiя ХII старалiся каардынаваць намаганьнi на карысьць ахвяраў вайны, а таксама паказваць верным узор паводзiнаў. Ня маецца на ўвазе толькi пошук зьнiклых i дапамога для вязьняў. Габрэям, якiх перасьледавалi, дапамагалi ўсiмi магчымымi спосабамi.

Кардынал Т.Бертонэ лiчыць, што руплiва сабраная ў кнiзе М.Джылберта дакументацыя пацьвярджае, што таксама i Пiя ХII трэба лiчыць за аднаго з "справядлiвых сярод народаў сьвету". Прагнучы ацалiць як найболей чалавечых iстотаў, яго публiчныя прамовы мелi характар стратэгiчны i былi прыстасаваныя да акалiчнасьцяў, у якiх выпадала Папу выступаць. Царква сьведама таксама й таго, што адразу пасьля заканчэньня вайны тысячы габрэяў, а таксама i ўлады Iзраiля iмкнулiся падзякаваць Пiю ХII за падтрымку ды абраную iм стратэгiю. Ватыканскi Дзяржаўны сакратар нагадаў, што ўжо ў 1928 годзе ватыканская дыкастэрыя Sanctum Officium асудзiла антысемiтызм.

Паводле Радыё Ватыкан


Гэты артыкул чыталі 2 разоў (-ы)