Царква
Падчас сытасці ўспамінай пра час голаду, і ў дні багацця - аб беднасьці і нястачы
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 18-25)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (54), 2007

Душпастыры Горадні павіншавалі настаўнікаў

Сумеснае віншаваньне гарадзенскім настаўнікам з іх прафесійным сьвятам склалі хрысьціяне розных канфесіяў гораду. У Дзень настаўніка група сьвятароў Рыма-Каталіцкай і Грэка-Каталіцкай Цэркваў, пастараў Аб’яднанай Царквы хрысьціянаў веры евангельскай і Абшчынаў хрысьціянаў поўнага Евангельля павіншавала прадстаўнікоў працоўных калектываў больш за трыццаці школаў Горадні, а таксама некалькіх сьпецыялізаваных навучальных установаў. Зважаючы на вялікую ролю настаўніка ў выхаваньні маладога пакаленьня беларусаў, кожная школа атрымала ў падарунак Біблію ды адмыслова падрыхтаваную паштоўку-віншаваньне для настаўніцкага калектыву з словамі з Кнігі Прыпавесьцяў: “Наставі юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць з яго, калі і састарыцца” (Прып 22, 6). У большасьці школаў са зьдзіўленьнем, але адначасова й радасьцю прымалі такое экуменічнае хрысьціянскае віншаваньне.

Ідэя гэтай сумеснай хрысьціянскай акцыі нарадзілася падчас міжканфесійных малітоўных сустрэчаў, якія адбываюцца ў Горадні ўжо напрацягу амаль году.


Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)