Царква
Шмат пакліканых, ды мала выбраных
(Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 14:24)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (55), 2007

90 гадоў Папскага Ўсходняга інстытуту «Orientale» ў Рыме
9 лістапада 2007 г. у Папскім Усходнім інстытуце «Orientale» у Рыме, з нагоды 90 гадоў яго дзейнасьці, праходзіў міжнародны сімпозіюм пад назваю: «Ад Бенядыкта XV да Бенядыкта XVI».

Вялікі Канцлер Папскага Ўходняга інстытуту, Прэфэкт Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў архібіскуп Леанарда Сандры (які будзе пастаўлены кардыналам на кансісторыі 25 лістапада 2007 г.), ва ўступнай прамове падкрэсьліў, што 90‐годдзе Інстытуту супадае з 90‐годдзем самой Кангрэгацыі, створанай за некалькі месяцаў перад тым папскім дакументам motu propio Dei Providentis. Ён нагадаў сказанае Папам Бенядыктам XVI падчас яго наведваньня Кангрэгацыі, што «спадчына годных традыцыяў хрысьціянскага Ўсходу не павінна разглядацца толькі як музейная каштоўнасьць». Уладыка Леанарда асабліва падкрэсьліў саюз паміж хрысьціянскім Усходам і культурай, працытаваўшы ў сувязі з гэтым Апостальскае Пасланьне Яна Паўла ІІ Orientale lumen.

Пасьля прывітаньня айца Кірылы Васіля, рэктара Інстытуту, праф. Канстанцін Сайман, сябра Таварыства Ісуса, прачытаў даклад «Палітыка Царквы Бенядыкта XV у адносінах да Ўсходу і яе адлюстраваньне пры заснаваньні Папскага Ўсходняга Інстытуту». Яшчэ адзін прамоўца, езуіт праф. Эдвард Фаруджыя, раскрыў тэму «Павага Бенядыкта XV да ўсходняга багаслоўя пры заснаваньні Папскага Ўсходняга інстытуту».

На сімпозіюме прысутнічалі кардыналы: Патрыярх Ігнат‐Майсей І Дауд і Тамаш Шпідлік, выкладчыкі і студэнты Інстытуту, шматлікія госьці.

Сакратарыят Апостальскага Візітатара БГКЦ Архімандрыта Сяргея Гаека (які зьяўляецца доктарам усходніх царкоўных навук Папскага інстытуту «Orientale») прадстаўляў на сімпозіюме д‐р а. Пётр Смалінскі, адказны ў тым жа Сакратарыяце за Сектар тэалагічных студыяў.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)