Царква
Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі
(2 запаведзь, Выхад 20:4)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (63), 2009

Парафіяльнае жыцьцё

Паўналецьце гарадзенскай парафіі

17 кастрычніка 2009 году грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай адзначыла сваё «паўналецьце», а таксама чарговыя ўгодкі Берасьцейскай царкоўнай Уніі.

Грэка-каталіцкая парафія ў Горадні – адна з першых афіцыйна зарэгістраваных у органах улады парафіяў БГКЦ. 18 гадоў таму шмат намаганьняў для гэтага прыклаў а. Віктар Данілаў, які служыў тут яшчэ ў падпольлі з 1976 году.

Падчас урачыстасьцяў у Горадні прыміцыйную Літургію для мясцовых вернікаў адслужыў новы сьвятар БГКЦ а. Алесь Аўдзяюк. З ім саслужылі: гарадзенскі душпастыр а. Андрэй Крот, а. Алесь Шаўцоў з Полацку, які паходзіць з парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні, а. Ігар Кандрацьеў з Берасьця, а. Казімір Ляховіч і Апостальскі Візітатар БГКЦ архім. Сяргей Гаек. Урачыстая Літургія правілася ў капліцы айцоў рэдэмптарыстаў на Дзевятоўцы, дзе з ласкавай згоды братоў лацінскага абраду цяпер моляцца гарадзенскія грэка-католікі (іх уласны душпастырскі цэнтр з капліцай цяпер знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі).

На сваё сьвята гарадзенцы запрасілі грэка-католікаў з супольнасьці «Маран ата» з Берасьця, якія пазнаёмілі ўдзельнікаў сьвята з песьнямі з свайго дыску «Песьні духа вялікіх містыкаў Кармелю» і падчас братэрскай агапы-пачастунку падтрымлівалі сваімі сьпевамі радасны сьвяточны настрой.

Ігар Бараноўскі








Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)