Царква
Не будзь неадчэпны, каб не адштурхнулі цябе, і не занадта адыходзь, каб не забыліся пра цябе
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 13-13)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (57), 2008

Крыніцы духу

Бенядыкт XVI: любоў і міласэрнасьць
важнейшыя за вялікія ахвяры

8 траўня 2008 г. у Рыме падчас малітвы “Анёл Гасподні” Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI падкрэсьліў, што любоў і міласэрнасьць важнейшыя за вялікія ахвяры. Разважаючы над літургічнымі чытаньнямі нядзелі, у якіх гаварылася пра навяртаньне, Сьвяты Айцец зьвярнуў увагу на тое, што Ісус праявіў Cваю Боскасьць праз любоў і справы міласэрнасьці. Евангельле пра пакліканьне мытніка Мацьвея зьяўляецца сінтэзам хрысьціянскага пасланьня аб тым, што вартасьць пабожным учынкам і выкананьню Божых запаведзяў надае любоў да Бога і бліжняга.

«Няхай Маці Міласэрнасьці абудзіць у нас пачуцьці сыноўняй адданасьці Богу, які зьяўляецца бясконцай Міласэрнасьцю. Няхай дапаможа нам маліцца словамі, якія сьвяты Аўгустын уключыў у вядомы фрагмент сваіх “Вызнаньняў”: “Зьмілуйся нада мною, Госпадзе. Я не хаваю сваіх ранаў. Ты – Лекар, а я цяжка хворы. Ты літуешся над беднымі, а я і ёсьць бядняк. Толькі на веліч Тваёй Міласэрнасьці, Госпадзе Божа, магу спадзявацца”»,– маліўся Сьвяты Айцец на заканчэньне сваіх разважаньняў.

Паводле Catholic.by
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)