Царква
Бо ўсякая прырода зьвяроў і птушак, плазуноў і марскіх жывёлін таймуецца і ўтаймавана прыродаю чалавечай, а язык утаймаваць ніхто зь людзей ня можа: гэта - неўтаймавальнае ліха; ён поўны сьмяротнай атруты
(Саборнае Пасланьне Сьв.Ап. Якава 3:7-8)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (61), 2009

Гісторыя Царквы

Полацкі сабор 1839 году – пераломная дата беларускай гісторыі

Круглы стол, прысьвечаны 170-годдзю полацкага царкоўнага сабору 1839 году, быў арганізаваны падчас ІI Мiжнароднай навуковай канферэнцыі “Хрысьцiянства ў гiстарычным лёсе беларускага народу”, якая праходзіла ў Горадні 6-7 траўня 2009 году ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Ініцыятарамі канферэнцыі і круглага стала выступілі катэдра гiсторыi Беларусi ГрДУ cумесна з Інстытутам фiласофii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Канферэнцыя сабрала звыш 70 гуманітарыяў: гісторыкаў, філосафаў, культуролагаў, філолагаў, сацыёлагаў, краязнаўцаў, музейных і архіўных работнікаў, якія займаюцца дасьледаваньнем розных праблем канфесійнай гісторыі Беларусі. З дакладамі і ў дыскусіях актыўна выступалі таксама і сьвятары: праваслаўныя, грэка-каталіцкія і рыма-каталіцкія.

Жывой і цікавай атрымалася дыскусія на круглым стале, прысьвечаным 170-годдзю сабору ў Полацку, якi прыняў рашэньне аб пераводзе беларускiх унiятаў у праваслаўе i карэнным чынам змянiў канфесiйную сiтуацыю на беларускiх землях. Сваё бачаньне праблемы акрэсьлілі прадстаўнікі праваслаўных і грэка-католікаў. Уласна вакол іх дакладаў, прысьвечаным праблеме кананічнасьці полацкага сабору 1839 г., разгарэліся асноўныя дыскусіі. Шматлікія пытаньні былі зададзены пераважна праваслаўнаму боку, бо для навукоўцаў іх довады далёка не заўсёды выглядалі пераканаўчымі. Але, паводле прызнаньня ўсіх удзельнікаў круглага стала, дыскусія аказалася вельмі карыснай, бо дапамагла лепш зразумець пазіцыі і аргументы як праваслаўных, так і католікаў.
Гэты артыкул чыталі 6 разоў (-ы)