Царква
Памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго; шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае, а дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы... таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго
(4 запаведзь, Выхад 20:8-11)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (64), 2010

Рухі і супольнасьці

У чаканьні цудоўнага сьвята

З нагоды сьвятаў сьв. Мікалая Цудатворцы і Божага Нараджэньня ў віцебскай грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстова адбыўся шэраг сьвяточных мерапрыемстваў.

6 сьнежня да дзетак парафіі завітаў сам сьвяты Мікалай. Хоць яго прыход і ня стаў нечаканасьцю, бо дзеткі ўжо загадзя рыхтаваліся да яго прыходу, але, адназначна, сюрпрызам стала тое, што сьвяты Мікалай зусім не сьпяшаўся дараваць свае падарункі. Бо, як вядома, каб атрымаць падарункі, трэба перад гэтым цэлы год добра сябе паводзіць і слухацца бацькоў ды настаўнікаў. А гэта атрымалася не ва ўсіх. Што ж рабіць? Дзеці знайшлі выхад. Дзіцячыя вершы, сьпевы і шчырыя ўсьмешкі прыхілілі сьв. Мікалая. Ды і не дарэмна ж, ён прынёс цэлы мех падарункаў!

Але гэта было ня ўсё. Напэўна, сьв. Мікалаю так спадабалася ў гэтым парафіяльным асяродку, што 18 сьнежня ён зноў вырашыў завітаць сюды ў госьці. Але на гэты раз тут яго чакала непаўнаспраўная моладзь. Для сьв. Мікалая яны таксама расказвалі вершы, сьпявалі і нават танцавалі, і рабілі гэта з непадкупнай шчырасьцю і самаадданасьцю. Валанцёры падрыхтавалі для іх пастаноўку пра дзяцінства сьв. Мікалая. У сваю чаргу непаўнаспраўная моладзь вырашыла не адставаць! Яны прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы інсцэніраванай батлейкі, якая і была паказана ў парафіяльным цэнтры 25 сьнежня, на сьвята Раства Хрыстова. Узрушаны прыгожай батлейкай, сьв. Мікалай папрасіў валанцёраў падрыхтаваць для непаўнаспраўнай моладзі навагодні баль. Такім чынам, напярэдадні Новага году, 29 сьнежня, у памяшканьні клубу “Бэтэль-Карытас” адбылася сьвяточная праграма. У праграме навагодняга балю былі гульні, конкурсы, забавы і нават дыскатэка. У сваю чаргу, дабрачыннае таварыства “Карытас” падрыхтавала салодкі стол і падарункі. Моладзі ўсё вельмі спадабалася, і яна з нецярпеньнем чакае наступнага Новага году!

   
   

а. Алесь Шыбека
г. Віцебск

Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)