Царква
Ніякае брыдкае слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Эфэсянаў 4:29)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (52), 2007


Што рабiць, калi адзiн з сужонкаў ня хоча хадзiць у нядзелю ў царкву?

М., г.Берасьце

Пытаньне гэтае хвалюе, пэўна, ня толькi Вас, але шматлiкiх хрысьцiянаў ва ўсiм сьвеце. Часта сустракаем сiтуацыю: у сям'i нехта пакаяўся, паверыў у Хрыста, iмкнецца весьцi паўнавартаснае хрысьцiянскае жыцьцё, удзельнiчаць у нядзельнай сьв. Лiтургii ды прагне дзялiцца вераю з сваiмi блiзкiмi – мужам, жонкаю, бацькамi, дзецьмi. Аднак тыя не разумеюць яго веры i, не зважаючы нi на якiя аргументы, адмаўлюцца актыўна ўдзельнiчаць у жыцьцi Царквы.

Нельга даць нейкага адназначнага рэцэпту, як прывесьцi чалавека ў Царкву. Пытаньне ўдзелу ў нядзельнай сьв. Лiтургii – гэта пытаньне асабiстай веры чалавека, ягонай сустрэчы з Госпадам i яго асабiстага рашэньня. Калi чалавек не прыняў Госпада, не адчуў асабiстай патрэбы сустракацца з Iм кожную нядзелю ў Сьвятым Прычасьцi, нiякiя аргументы не дапамогуць.

Аднак хрысьцiянiн ня мусiць сядзець бясчынна й чакаць, пакуль яго блiжнi "дасьпее" да сустрэчы з Хрыстом. Канечне ж, мы не павiнны прымушаць нашага сужонка, сына або дачку iсьцi ў нядзелю ў царкву. Недапушчальны тут нiякi прымус, бо ён адверне чалавека ад Хрыста i Царквы. Ваш блiзкi мусiць адчуваць, што яго рашэньне iсьцi або не iсьцi ў царкву ня выклiча нiякiх зьменаў у "хатнiм клiмаце" – на яго ня будуць крыўдзiцца, сварыцца, "чытаць маралi". Наадварот, пасьля кожнай сустрэчы хрысьцiянiна з Госпадам (падчас Еўхарыстыi альбо пасьля асабiстай малiтвы), няверуючы блiзкi чалавек мусiць адчуваць ад яго яшчэ больш любовi, цеплынi й разуменьня.

Часта нежаданьне ўдзельнiчаць у нядзельнай Боскай Лiтургii бывае выклiкана няправiльным вобразам Царквы, неразуменьнем набажэнства, нейкiм прыкрым досьведам, уражаньнямi або стэрэатыпамi. Пастарайцеся iх зьмянiць: пасьля нядзельнай Лiтургii распавядзiце сужонку, якое прыгожае i ўрачыстае было набажэнства, пра што казаў сьвятар на казаньнi (асаблiва, калi казаньне датычыла тэмы, якая цiкавiць сужонка), раскажыце пра нейкiя падзеi парафiяльнага жыцьця.

Шмат каму, хто нядаўна прыйшоў у Царкву альбо практыкуе нерэгулярна, Лiтургiя здаецца доўгаю, нуднаю i незразумелаю. Такiя адносiны паходзяць з няведаньня лiтургiчнай традыцыi нашай Царквы. Даведайцеся, цi няма ў Вашай парафii групы, якая займалася б вывучэньнем лiтургii. Калi такой групы няма, папрасiце сьвятара альбо iншую дасьведчаную асобу (каго блаславiць на гэта сьвятар), правесьцi невялiчкi "лiтургiчны курс", якi мог бы патлумачыць ня толькi Вашаму сужонку, але таксама i iншым парафiянам асноўныя моманты Боскай Лiтургii, iх сэнс i значэньне. Каб глыбей пазнаць лiтургiю i навуку Царквы ўвогуле, можна прыняць удзел у катэхетычных курсах, пра якiя мы пiсалi ў адным з папярэднiх нумароў газеты.

Вельмi важным сродкам нашага "ўплыву" на няверуючых блiзкiх ёсьць нашая малiтва. Раю нават да свайго малiтоўнага правiла далучыць асаблiвыя малiтвы за сужонка, сына або дачку, якiя яшчэ не прынялi Хрыста. Аднак памятайце, што малiтва не зьяўляецца таксама сродкам­ прымусу, i зусiм не абавязкова, што пасьля месяца цi двух такой малiтвы Ваш сужонак адразу пачне рэгулярна хадзiць у царкву. Часамi патрэбна доўгая, шчырая i трывалая малiтва, каб чалавек урэшце сустрэў у сваiм жыцьцi Iсуса Хрыста, адчуў патрэбу яднацца з Iм у Еўхарыстыi.

Напрыканцы хацеў бы працытаваць словы Сьвятога Пiсаньня, якiя датычаць Вашай сiтуацыi: "...Няверуючы муж асьвячаецца жонкаю (вернiцай), i жонка няверуючая асьвячаецца мужам (вернiкам). […] Адкуль жа можаш ведаць, жонка, цi ня збавiш свайго мужа? Альбо ты, муж, адкуль ведаеш, цi ня выратуеш жонкi?" (1 Кар 7: 14а, 16).

айцец Андрэй Крот


Гэты артыкул чыталі 2 разоў (-ы)