Царква
А хто мае дастатак на сьвеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, зачыняе ад яго сэрца сваё, - як застаецца ў тым любоў Божая? Дзеці мае! будзем любіць ня словам альбо языком, а ўчынкамі і праўдаю
(1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 3:17-18)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (56), 2008

Гісторыя Царквы

Віленскі абраз Ісуса Хрыста Чалавекалюбцы

У візантыйскай літургічнай традыцыі знаходзіцца шмат тэкстаў, якія паказваюць нам Міласэрнага Хрыста Чалавекалюбца. У апошнія дзесяцігоддзі евангельская праўда пра Божую Міласэрнасьць атрымала больш глыбокае разуменьне ў кантэксьце зьяўленьняў Ісуса Міласэрнага сьвятой манахіні Фаўстыне (Кавальскай) у блізкім нашым сэрцам горадзе Вільні. Сам Ісус Хрыстос загадаў ёй напісаць абраз і зьмясьціць на ім словы малітвы:

«Ісус, давяраю Табе!»

Першы абраз Ісуса Міласэрнага быў напісаны ў Вільні ў 1934 годзе Яўгенам Казіміроўскім па блаславеньні духаўніка манахіні Фаўстыны – а.Міхала Сапоцькі, які нарадзіўся ў Беларусі, каля Ашмянаў, у 1888 годзе.

4 красавіка 1937 году а. Сапоцька зьмясьціў гэты абраз у касьцёле сьв. Міхала ў Вільні. У 1948 годзе, калі камуністычныя ўлады зачынілі касьцёл сьв. Міхала, а. Юзаф Грасевіч забраў яго ў Беларусь і зьмясьціў у парафіяльным касьцёле ў Новай Рудзе каля Горадні, дзе ён захоўваўся амаль сорак гадоў. Пазьней яго перавезьлі ў Вільню і, дзякуючы руплівасьці віленскіх душпастыраў Аляксандра Кашкевіча і Тадэвуша Кандрусевіча, зьмясьцілі ў касьцёле Сьвятога Духа. Такім чынам Беларусь і адважныя беларускія сьвятары захавалі сьвятую ікону для духовага дабра вернікаў.



Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)