Царква
Няскора ўчыняецца суд над благімі справамі; таму не баіцца сэрца сыноў чалавечых чыніць ліхату
(Кніга Эклезіяста 8:11)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (60), 2009

Гісторыя Царквы

Леанід Лаўрэш (г.Ліда)

Скасаваньне Уніі на Лідчыне

Наступ на Унію пачаўся адразу ж, як толькі Беларусь была далучана да Расеі.

У 1834 г. пачалося ўсталяваньне праваслаўных іканастасаў ва ўніяцкіх храмах Лідчыны. Пад унутранае пераабсталяваньне першай трапіла Голдаўская царква, за ёй Ракавіцкая, Астрынская, Арлянская, Сабакінская, Ганчарская і Лябёдзкая цэрквы аказаліся настолькі беднымі, што былі няздольныя за ўласны кошт запрасіць сталяроў і мастакоў. Радзівонішскую царкву ўлады вырашылі наогул зьнішчыць, бо яна была ў дрэнным стане. Лідзкаму благачыннаму С. Брэну 24 студзеня 1840 г. дакладзена: «О починке Радзивонишской церкви сообщено лидскому уездному предводителю дворянства ... предложить ему чтобы о починке этой церкви не оставил старание, и (...) Бренну ежемесячно рапортовал».1 29 студзеня 1840 г. лідзкі прадвадзіцель дваранства рапартаваў С.Брэну: «Устройство Радзивонишской церкви поручено г. уездному судье Журавскому».2 У выніку царкву адрамантаваць так і не змаглі.

Сьвятар і вернікі з Дакудава аказалі супраціў зьменам у інтэр’еры свайго храму, так што, як даносіла афіцыйная асоба, «употребляется деятельное настаивание» аб усталяваньні тут іканастасу. 30 сьнежня 1835 г. гарадзенскі губернатар Копцеў загадаў прыбраць з уніяцкіх цэркваў усе рэчы, неўласьцівыя расейскай царкве: арганы, лаўкі, званочкі. На гэта адводзілася 5 месяцаў. 25 сакавіка 1836 году лідзкі земскі іспраўнік палкоўнік фон Берг інфармаваў губернатара, што такая праца ў Лідзкім павеце ўжо распачата, і ён дае абяцаньне прасачыць, каб яна была выканана дакладна. Арганы неабходна было прадаць, а калі ня знойдуцца пакупнікі, проста разабраць. Арганісты пераводзіліся на іншыя духоўныя пасады. Арганы тады меліся ў Баброўскай, Голдаўскай, Сабакінскай і Маламажэйкаўскай (Мураванскай) цэрквах.3 14 лютага 1840 г., ужо як губернскі вайсковы начальнік, фон Берг піша лідзкаму благачыннаму С.Брэну аб «неприступлении к устройству иконостасов Остринской, Собакинской и Глембокской церкве (...), а (...) церкви в Демброве и Дикушках ещё не построены...»4

У 1834-1835 гг. у сувязі з ліквідацыяй уніяцтва царква ў в. Голдава трапіла пад нутраную перабудову: устаноўлены іканастас (у маскоўскім стылі), разабраны арган, вынесены лаўкі, былі забраныя званочкі. Перадача храму ў маёмасьць Праваслаўнай Царквы не абышлася без абурэньня тутэйшых жыхароў. Лідзкі земскі іспраўнік Вітэнгоф 2 сьнежня 1834 г. дакладваў гарадзенскаму губернатару Мураўёву: «У Голдаўскай царкве так мала бывае людзей з чэрні таго прыходу. Ёсьць нагода зазначыць, што ў Баброўскай царкве, што знаходзіцца ў блізкай адлегласьці, яшчэ няма іканастасу, і туды цяпер павярнуліся парафіяне Голдаўскай парафіі». У сувязі з гэтым Мураўёў адзначыў: «Загадваю імкнуцца ў дакладнасьці выканаць ускладзенае на Вас прадпісаньне: усталяваць іканастасы і іншыя духоўныя прынады па грэка-ўсходняму абраду. Даносіць мне толькі пра посьпехі справы».5 Лідзкі іспраўнік адным з першых у губерні зрабіў справаздачу, што арганы зьнішчаны, лаўкі вынесены, іншыя рэчы зьліквідаваныя. 6

Старыя беларускія ўніяцкія царкоўныя кнігі мэтаскіравана зьбіраліся па ўсіх парафіях і паліліся. Мітрапаліт Ёсіф Сямашка піша ў сваіх «Запісках», што толькі за 3 гады было сабрана і спалена паводле яго загаду больш за 2000 беларускіх старадрукаў. Замест беларускіх богаслужбовых кніг у Расеі друкаваліся новыя, на расейскай мове.7 Так, 24 студзеня 1840 г. лідзкаму благачыннаму С.Брэну даводзілася заданьне пра неабходнасьць «снабжения всех церквей проскомидийными листами согласно обрядов русской церкви»,8 а 30 чэрвеня 1840 г. паведамлялася, што «Святейший синод поможет (...) отпустить для воссоединения церквей 1442 экземпляров малого требника...»9

Сьвятароў прымушалі падпісвацца пад лістом з адмовай ад Уніі. Аднак 593 сьвятары ў Беларусі, не зважаючы на пагрозы, наадрэз адмовіліся даць свой подпіс і згадзіцца са скасаваньнем Уніі. Нямала з гэтых сьвятароў, у асноўным бацькоў шматдзетных сем’яў, чый сацыяльны статус ня вельмі адрозьніваўся ад сялянскага, а таксама манахаў-базыльянаў пасадзілі ў манастырскія турмы на розныя тэрміны. Частку зьмясьцілі ў манастыры Беларусі (Быцень, Жыровіцы), а найбольш упартых нават выслалі ў манастыры ў глыб Расеі. 1243 сьвятары змушаныя былі падпісаць гэты ліст.10 18 студзеня 1840 г. у Літоўскай кансісторыі слухалі ігумена Быценскага манастыра Лявонція Аколава, які даваў справаздачу пра сьвятара Язэпа Тымінскага, пакаранага за «запорнае поведение», які знаходзіўся ў тым манастыры «на искуплении». Лідзкаму благачыннаму С.Брэну даводзілася, што гэты сьвятар накіроўваецца ў Астрынскаю царкву Лідзкага павету простым дзякам. Таму яму загадвалася «употребить меры по исправлению Иосифа Тыминскога».11 22 чэрвеня 1840 г. благачынны С.Брэн рапартаваў Літоўскай кансісторыі, што паміж сьвятаром Астрынскай царквы Гінтаўтам і дзякам гэтай жа царквы Тымінскім складзена пагадненьне аб утрыманьні апошняга. Сьвятар Гінтаўт абяцаў «давать одежду и пропитание, а также обыкновенный дьячковый от прихода доход, которого может иметь до 12 руб. серебром, на что дьячок Тыминский согласился».12 У перапісцы благачыннага С.Брэна ёсьць інфармацыя з Літоўскай кансісторыі ад ковенскага благачыннага Фурасевіча «о побеге (...) в Австрийскую Галицию священника Тупайской церкви Иоанна Балинского».13

Шмат вернікаў пераходзіла ў Рыма-Каталіцкую Царкву. 14 лістапада 1839 г. лідзкі благачынны С.Брэн зьвярнуўся да гарадзенскага губернатара з пытаньнем аб тым, што рабіць з такімі вернікамі. Яму было паведамлена, што да асобага распараджэньня архіяпіскапа Літоўскага Ёсіфа Сямашкі дадзена каманда ўсім земскім судам і гарадзкой паліцыі не праводзіць фармальнага сьледзтва, а дзейнічаць разам з праваслаўным духавенствам «благоразумными мерами посредством приличного внушения и тому подобное».14 Рыма-каталіцкаму духавенству «строжайше предписывалось (...) бывшее греко-униатское духовенство и народ Литовский не называть греко-униатским, но православным».15 24 студзеня 1840 г. губернскае праўленьне даручала «лидскому городничему (...) для возвращения учителя лидского городского училища Нестора Осовского из латинства в природное православие, [чтобы] поступил сообразно циркулярному предписанию (...), следствие прекратил (...), а действовал приличным внушением и тому подобное».16 Ужо ў сакавіку 1840 г. Літоўская кансісторыя слухала даклад Гарадзенскага губернскага праўленьня аб настаўніку лідзкай гарадзкой вучэльні Н.Асоўскім. Настаўнік у паперы, пададзенай лідзкаму паліцмайстру Стучыну, пісаў, што «он исповедует природный православный обряд и в Римское исповедание не переходил».17 20 кастрычніка 1839 г. у Літоўскай кансісторыі слухалі паведамленьне 2-га аддзелу Гарадзенскага губернскага праўленьня: «По донесению лидского земского суда (...) за №3708 с препровождением рапорта настоятеля Бобровской церкви Сцепуры, (...) крестьянин из деревни Ходюки Адам Милька, перешедший (...) в латинский обряд, в православное исповедание возвращён»,18 10 красавіка 1840 г. аб тым, што «крестьянин имения Косовщина Адамовичевский Иван (...) в православное исповедание возвращён».19 28 чэрвеня 1840 г. Архіяпіскап Сямашка прапанаваў Кансісторыі «истребовать дополнительные сведения от благочинных (...), именные списки, по годам и по приходам, о (...) людях бывшего греко-униатского исповедания как совращены были в прежние времена в Римский обряд, (...) согласно предложения данного Его высокопреосвященством от 8 ноября 1836 г. за № 951 возвратить к природному Греко-восточному исповеданию, с наименованием каждого лица, места рождения, времени совращения, а также возвращения к своей вере».20

Упарта не жадалі прымаць праваслаўе і жонкі ўніяцкіх сьвятароў. Вось што выявіла Літоўская кансісторыя пра жонак сьвятароў лідзкага «благочиния», заслухаўшы 30 красавіка 1840 г. С.Брэна: «…Благочинный более двух лет старался благоразумными методами склонить жену настоятеля Гончарской церкви Терезу из Колендов Костецкую с дочерью Юлией к возвращению в природное православное исповедание, но (…) Костецкая столь упряма, что никак римского обряда оставить не может. В доказательство же рапортующего о сем (…) представляет он подлинное (…) отношение Слуцкого благочинного Наркевича от 3 декабря 1837 г., что упомянутая Костецкая должна исповедать православную веру, ибо бабка ея – жена православного (пэўна – уніяцкага – заўв. аўт.) священника Ярошевича состояла в том же обряде, и мать тоже, а также донесение мужа ея, священника Костецкого от 12 (…) апреля о том что Костецкая не принимaет (…) его увещевание; и второе от 7-го декабря о том, что жена лидского священника Волчковича с дочерью и Докудовской церкви священника Сцепуры жена с четырьмя дочерьми по ныне состоят в Римском исповедании. Приказываю: 1-е, предписать рапортующему дабы доставил метрические выписки о рождении и крещении жен священников: лидской церкви Волчковича, докудовской Сцепуры, гончарской Костецкой (…) для дальнейшего по сему рассмотрения, 2-е, как жены священнические, для хорошего образования и, следовательно для будущего благополучия своих детей должны исповедать веру своих матерей, тем паче, что они вероисповеданию родителей своих подлежат, то просит Г. Виленского Епархиального Епископа Климовича (рыма-каталіцкага – заўв. аўт.) учинить распоряжение, дабы прописаным женам православных священников и их дочерем под никаким видом духовные требы Римско-Католическим священникам не преподавать…»21

Таксама ад лідзкага благачыннага С.Брэна патрабавалі разабрацца ў справе ўпартых уніятаў у мястэчку Сьвіслач пад Горадняй: «...Консистория слушала предложения Его преосвященства г. Литовского и Виленского Архиепископа и кавалера Иосифа Семашко от 5 июня за № 830 о (...) том, что Его Высокопреосвященство отнёсся куда следует, на счёт письмоводителя Свислочской гимназии Феликса Ячиновского (...) и изволил предложить Консистории (...) уволенных из свислочской гимназии сыновей Ромуальда и Станислава Ячиновских востребовать хотя бы через полицию в Жировичи и утвердить в православной вере. (...) О поступлении в свислочскую гимназию и совращении в латинство (...) Ячиновских должно быть известно священнику Одринской церкви, при которой они записаны, то потребовать от (...) священника и Благочинного объяснений...»22 Аднак, нягледзячы на строгія меры, «генерал 9-го округа (гарадзенскага – заўв. аўт.) внутренней стражи при инспектировании вверенного ему округа, удостоверился (…), что бывшие греко-католики не знают о присоединении их к православию и называют себя по прежнему униатами…»23

Уся перапіска благачыннага С.Брэна напоўнена загадамі і справамі аб шлюбах паміж каталікамі і праваслаўнымі. Рыма-каталіцкае духавенства інфармавалася, што «браки русских, совершенные одними римско-католическими священниками не считаются действительными, пока необвенчаны русскими священниками».24 А, напрыклад, 25 лістапада 1839 г. Літоўская кансісторыя слухала даклад С.Брэна аб тым, што «священник Собакинской церкви Бедрицкий рапортом от 23 ноября донёс ему, благочинному, што две женщины (…) католички (…) Тереза Михальковичова, девица (…), и (…) Анна Лукашевичева, вдова (…), приняли православие и обвенчались Бедрицким, первая с Семёном Сидляцевичем (…), вторая с Иваном Омелевичем (…). Консистория приказывает: (…) Бренну взять от этих женщин расписки, что они будут исповедать православную веру и детей своих обоего пола в нем же воспитывать… ».25 15 студзеня 1840 г. Кансісторыя загадвала: «При браке между православными и иноверцами всякий раз испрашивать архирейского разрешения».26 30 студзеня 1840 г. Кансісторыя слухала даклад С.Брэна аб тым, што парафіянін Жалудоцкага касьцёлу Якаў Сьмецюх жадае ажаніцца з дзяўчынай Францішкаю Дарашэўнай, парафіянкай праваслаўнай царквы ў Дзікушках, і «он не будет склонять своей супруги к принятию Римской веры (дал расписку) и детей своих обоего пола будет воспитывать в догматах православного исповедания».27 Тое ж самае патрабаваньне ў дакуменце ад 16 сьнежня 1840 г. аб шарагоўцу Берасьцейскага пяхотнага палка, парафіяніне Няцецкага касьцёлу, і яго шлюбе з дзяўчынай Аленай Грынявіцкай, парафіянкай Голдаўскай царквы.

У другой палове 1830-ых гадоў пачалася перадача ўніяцкіх храмаў Праваслаўнай Царкве, а пасьля Полацкага сабору 1839 г. Уніяцкая Царква была гвалтоўна зьліквідаваная.

У 1840 г. было забаронена прамаўляць казаньні па-беларуску, і япіскапы пачалі вымагаць ад духавенства, каб нават у прыватным жыцьці карысталіся толькі расейскай мовай. Менскі япіскап Галубовіч дакараў сваіх сьвятароў і асабліва іх жонак за тое, што гавораць моваю народу, і налягаў, каб хутчэй навучаліся расейскай мовы і далі ў гэтым «прыклад сваім парафіянам».28

-----------
1. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў Літоўскай духоўнай Кансісторыі лідзкаму благачыннаму С.Брэну за 1840 г.» ад 24 студзеня 1840 г.
2. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 8 лютага 1840 г.
3. Беларускі дзяржаўны архіў, г. Горадня. Ф. 1., воп. 19, спр. 1004, л. 3.; спр. 1005.
4. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 14 лютага 1840 г.
5. Лідскі летапісец. № 3. 1997. С. 17.
6. З гісторыі ўніяцтва на Лідчыне. С. В. Палуцкая // Наш Радавод. 1993. Ліда. С. 66-73.
7. а. Леў Гарошка. Пад знакам рускае і польскае веры // Спадчына. № 5-6. 1999. С. 184.
8. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 24 студзеня 1840 г.
9. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 30 чэрвеня 1840 г.
10. а. Леў Гарошка. Пад знакам рускае і польскае веры // Спадчына. № 1. 2000. С. 169.
11. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 26 студзеня 1840 г.
12. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 10 ліпеня 1840 г.
13. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 21 лістапада 1840 г.
14. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 24 студзеня 1840 г.
15. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 31 студзеня 1840 г.
16. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 24 студзеня 1840 г.
17. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 8 сакавіка 1840 г.
18. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 17 сакавіка 1840 г.
20. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 1 ліпеня 1840 г.
21. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 26 студзеня 1840 г.
22. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 18 ліпеня 1840 г.
23. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 17 кастрычніка 1840 г.
24. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 31 студзеня 1840 г.
25. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 8 лютага 1840 г.
26. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 15 студзеня 1840 г.
27. ЛГММ кп № 2741 «Кніга загадаў...» ад 16 лютага 1840 г.
28. а. Леў Гарошка. Пад знакам рускае і польскае веры // Спадчына. № 5-6. 1999. С. 184.
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)