Царква
Хто краў, больш ня крадзь, а лепей працуй, робячы сваімі рукамі карыснае, каб было з чаго выдзяляць таму, хто мае патрэбу
(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Эфэсянаў 4:28)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (63), 2009

Сьвятло Ўсходу

Дзяды: успамін памерлых

У нядзелю, 1 лістапада 2009 году, а. Пахом Кавалёў, адміністратар менскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, разам з вернікамі маліўся на Маскоўскіх могілках сталіцы.

На магіле сьвятой памяці Васіля Быкава ён адслужыў Паніхіду за ўсіх памерлых вернікаў-патрыётаў, што сваёй працай ды творчасьцю служылі Беларусі.

У той жа дзень айцец Пахом адслужыў Паніхіду ля мемарыяльнага крыжа ва ўрочышчы Курапаты. Удзельнікі малітвы даверылі Божай міласэрнасьці душы пахаваных там нявінна забітых, што загінулі ў час рэпрэсіяў.

У панядзелак, 2 лістапада, на Кальварыйскіх могілках у Менску была адслужана паніхіда на магіле дэкана БГКЦ протапрасьвітара Яна Матусевіча.

Супакой, госпадзе, душы слугаў Тваіх!

Паводле Svjazep.org

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)