Царква
Голы я выйшаў з чэрава маці маёй, голы і вярнуся. Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў, хай будзе імя Гасподняе дабраславёна!
(Кніга Ёва 1:21)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (65), 2010

Гісторыя Царквы

УГКЦ распачынае
праект вэбінараў

29 чэрвеня 2010 году Ўкраінская Грэка-Каталіцкая Царква ладзіць першы вэбінар. Серыю онлайн-семінараў УГКЦ распачне вэбінарам на тэму “Еднасьць паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ў багаслоўскім бачаньні Патрыярха Ёсіфа (Сьліпога)”. Яго правядзе дырэктар Інстытуту гісторыі Царквы Ўкраінскага каталіцкага ўніверсітэту айцец д-р Андрэй Міхалейка.

Як адзначыў Папа Бенядыкт XVI у Пасланьні з нагоды 44-га Дня сродкаў масавай інфармацыі, “у лічбавым сьвеце павінна быць бачна, што поўны любові Божы клопат пра нас у Хрысьце – гэта ня тое, што належыць да мінулага, і нават не навуковая тэорыя, а канкрэтная і актуальная рэчаіснасьць. Душпастырства ў лічбавым сьвеце павінна сапраўды паказаць людзям нашага часу і страчанаму сучаснаму чалавецтву, што “Бог ёсьць блізка, што ў Хрысьце мы ўсе належым адзін аднаму”.

Мэтай гэтага распачатага праекту вэбінараў зьяўляецца прапаведаваньне Евангельля з дапамогай найноўшых тэхналогіяў. Першым вэбінарам УГКЦ адкрые цыкл онлайн-семінараў, прысьвечаных гісторыі Царквы. Таксама рыхтуецца серыя вэбінараў на тэмы маральнага багаслоўя. Усе вэбінары будуць зархіваваныя, а затым – апублікаваныя на сайце і даступныя для прагляду ў любы час.

Першы вэбінар на тэму еднасьці працягнецца каля гадзіны. Зацікаўленыя павінны даслаць з уласнай паштовай скрынкі на адрас: webinar@ugcc.org.ua ліст з загалоўкам: Рэгістрацыя на Webinar. У целе ліста трэба падаць сваё імя і прозьвішча. Перад пачаткам вэбінару ўдзельнік атрымае на свой электронны адрас спасылку для падключэньня.

Наступны вэбінар УГКЦ адбудзецца ў ліпені гэтага году і будзе прысьвечаны Львоўскаму псеўдасабору 1946 году.

ДАВЕДКА: Вэбінар – гэта онлайн мерапрыемства, на якім адзін або некалькі сьпікераў могуць праводзіць праз Інтэрнэт або карпаратыўную сетку семінары, сустрэчы, нарады для групы ад некалькіх чалавек да некалькіх тысячаў удзельнікаў. Вэбінары могуць утрымліваць сеансы галасаваньняў і апытаньняў, што забясьпечвае поўнае ўзаемадзеяньне паміж аўдыторыяй і вядоўцам. Падчас вэбінару адпаведнае праграмнае забесьпячэньне дазваляе бачыць, чуць сьпікера і ў тэкставым варыянце задаваць яму свае пытаньні.

Паводле Дэпартаменту інфармацыі УГКЦ

Гэты артыкул чыталі 34 разоў (-ы)