Царква
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна
(3 запаведзь, Выхад 20:7)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (52), 2007

Братэрскi вiзiт

ва Ўкраiну i ў Славакiю

10-17 лютага 2007 году Апостальскi Вiзiтатар БГКЦ Архiмандрыт Сяргей Гаек зьдзейсьнiў братэрскi працоўны вiзiт ва Ўкраiну i ў Славакiю.

Своеасаблiвай прэлюдыяй гэтага быў вiзiт пашаны, якi Архiмандрыт Сяргей склаў 10 лютага грэка - каталiцкаму мiтрапалiту Перамышльска - Варшаўскаму Архiбiскупу Яну (Мартыняку) у г. Перамышль, што ў Польшчы.

У нядзелю, 11 лютага, ужо ва Ўкраiне Архiмандрыт узначалiў Боскую Лiтургiю ва Ўсьпенскiм храме Унеўскай Лаўры Студыйскага ўставу. Падчас сьв. Лiтургii ён паставiў на чытальнiка - сьвечканосца Алеся Шыбеку – семiнарыста БГКЦ, выпускнiка духоўнай семiнарыi ў Аполе (Польшча). Ва Уневе айцец Сяргей сустрэўся з iгуменам Лаўры Бенядыктам ды iгуменам вiзантыйскага манастыра з Аргентыны айцом Дыега - Данiлам .

12 лютага, у сьвята Трох сьвяцiцеляў паводле старога стылю, а. Сяргей Гаек удзельнiчаў у Боскай Лiтургii ў катэдральным храме Мукачыўскай Грэка - Каталiцкай Япархii (МГКЯ). Падчас той Лiтургii Апостальскi Адмiнiстратар Мукачыўскай япархii Ўладыка Мiлан Шашык паставiў Алеся Шыбеку з Беларусi ў iпадыяканы. У той жа дзень айцец Сяргей наведаў яшчэ Епархiяльную семiнарыю (прапедэўтычныя курсы) у горадзе Хуст (Закарпацьце).

У аўторак, 13 лютага, Апостальскi Вiзiтатар БГКЦ прыбыў у Iвана-Франкоўск, дзе сустрэўся з кiруючым бiскупам япархii Ўладыкам Уладзiмiрам (Вiйтышыным) i з бiскупам-эмерытам Уладыкам Сафронам (Мудрым). Архiмандрыт Сяргей наведаў таксама Iвана-Франкоўскую тэалагiчную акадэмiю i Духоўную семiнарыю, дзе сустрэўся з рэктарам Акадэмii протаярэем д-рам Алегам Каськiвам ды з семiнарыстамi БГКЦ Вiталем Быстровым i Сяргеем Леўрдо, якiя праходзяць там навучаньне й фармацыю.

У сераду, 14 лютага, архiм. Сяргей наведаў Драгобыч i Трускавец, дзе сустрэўся з кiруючым бiскупам Самборска-Драгобыцкай япархii УГКЦ Уладыкам Юльянам (Вараноўскiм) i з яго дапаможным бiскупам Уладыкам Яраславам (Прырызам), а таксама з канцлерам япархii мiтрафорным протаярэем Тарасам Гарасымчуком i з каардынатарам для ўкраiнскiх грэка-католiкаў у Iталii а. Аляксандрам Сапункам.

У наступныя днi Архiмандрыт Сяргей затрымаўся ў Львове, дзе меў сустрэчы з Архiбiскупам Львоўскай Архiяпархii УГКЦ Уладыкам Iгарам (Возьнякам), з Патрыяршым Экзархам па справах манаства Ўладыкам Глебам (Ланчынам), ды з намесьнiкам старшынi Львоўскай Архiепархiяльнай Пастуляцыi па справах беатыфiкацыi новых мучанiкаў ераманахам Юстынам (Бойкам).

Там жа Айцец Архiмандрыт сустрэўся з львоўскiмi iгуменамi манахаў-базыльянаў i манахаў-рэдэмптарыстаў, а таксама з iгуменьнямi сёстраў-студытак i сёстраў-рэдэмптарыстак. Апостальскi Вiзiтатар БГКЦ агледзеў таксама новы будынак Львоўскай духоўнай семiнарыi (у львоўскiм мiкрараёне Хутарыўка) i правёў там размовы з вiцэ-рэктарам ЛДС айцом д-рам Сьвятаславам Шаўчуком, а таксама з рэктарам Украiнскага каталiцкага ўнiверсiтэту айцом праф. Барысам Гудзяком.

Па дарозе ў Славакiю архiм. Сяргей яшчэ раз пабываў у Закарпацьцi ў Вужгарадзе, дзе ў Вышэйшай духоўнай семiнарыi Мукачыўскай ГКЯ сустрэўся з рэктарам семiнарыi протаярэем Тарасам Лоўска (Ловска) i з кiраўнiком кiеўскай Патрыяршай курыi УГКЦ Уладыкам Дыянiсiем (Ляховiчам).

У нядзелю, 18 лютага 2007 г., Архiмандрыт Сяргей прыбыў у г. Кошыцэ (Славакiя), дзе ўдзельнiчаў ва ўрачыстасьцях з нагоды 10-годдзя Апостальскага Экзархату ў Кошыцэ i 15-годдзя бiскупскай хiратонii грэка-каталiцкага Апостальскага Экзарха Ўладыкi Мiлана (Хаўтура). Кароткi, але насычаны вiзiт у Славакiю дазволiў Апостальскаму Вiзiтатару БГКЦ сустрэцца яшчэ й з Апостальскiм Нунцыем у Славакii Архi-бiскупам Генрыкам Юзафам Навацкiм, а таксама з выдатным знаўцам духоўнасьцi хрысьцiянскага Ўсходу Кардыналам Тамашом Шпiдлiкам ды з рэктарам Collegium Orientale у г.Айхштэт (Нямеччына), дзе навучаецца семiнарыст БГКЦ Алесь Аўдзяюк, мiтрафорным протаярэем праф. Андрэасам Тырмаерам.

У той жа дзень архiм. Сяргей Гаек сустрэўся яшчэ з Апостальскiм Экзархам для грэка-католiкаў у Чэшскай Рэспублiцы Ўладыкам Уладзiславам (Гучко), а таксама з Япархам Прэшаўскай грэка-каталiцкай япархii Ўладыкам Янам (Бабякам), з рэктарам Прэшаўскай грэка-каталiцкай семiнарыi а. Васiлём Корманiкам ды з дэканам грэка-каталiцкага багаслоўскага факультэту ў Прэшаве протаярэем праф. Войцехам Богачам.

9 дзён сустрэчаў, размоваў пра формы супрацоўнiцтва ды, перш за ўсё, сумеснай малiтвы добра паслужылi паглыбленьню братэрскiх сувязяў Беларускай Грэка-Каталiцкай Царквы з УГКЦ, Грэка-Каталiцкай Царквой у Закарпацьцi i ў Славакii.

Вячаслаў Гарчакоў

На фота: 18.02.2007, Кошыцэ (Славакія). Архімандрыт Сяргей Гаек на ўрачыстасьцях з нагоды 10-годдзя Кошыцкага Апостальскага Экзархату ГКЦ і 15-годдзя біскупскай хіратоніі Экзарха Ўладыкі Мілана Хаўтура (на фото зьлева).
Справа - Кардынал Тамаш Шпідлік, за ім - мітрафорны протаярэй праф.Андрэас Тырмаер.


Гэты артыкул чыталі 2 разоў (-ы)