Царква
Ня крадзь
(8 запаведзь, Выхад 20:15)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (55), 2007

Дзе біскуп...

«Дзе біскуп — там Царква». Гэтыя словы Ігната Антыяхійскага неаднаразова цытавана 10 лістапада бягучага году, у той час, калі адбываўся інгрэс Мітрапаліта Менска-Магілёўскага лацінскага абраду архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Сапраўды, сьвяткаваньне ўступлене ўступленьня на сваю катэдру і прыняцьця адказнасьці за сваю паству архібіскупам сталася ўрачыстасьцю ўсёй Царквы. Да гэтае ўрачыстасьці, хочучы разьдзяліць радасьць сваіх братоў рыма-каталікоў, далучыліся таксама беларускія грэка-католікі: вернікі, семінарысты, сьвятары.

Грэка-каталіцкія семінарысты, напэўна, асабліва былі заўважныя на сьвяце, дзякуючы сваім усходнім стыхарам, да якіх, аднак, ужо пасьпеў прызвычаіцца лацінскі катэдральны храм. Перакананыя, што яны — стыхары — могуць стацца сымбалем «еднасьці ў разнастайнасьці», будзьма да такой еднасьці імкнуцца РАЗАМ!

Старонкі «РАЗАМ» у гэтым нумары газеты «ЦАРКВА» прызначаны, каб зьмясьціць матэрыялы пра ўступленьне Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на пасад Мітрапалітаў Менска-Магілёўскіх.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)