Царква
Бо паўстануць ілжэхрысты ды ілжэпрарокі, і дадуць азнакі і цуды, каб увесьці ў зман, калі магчыма, і выбраных. А вы зважайце...
(Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце 13:22-23)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (63), 2009

Наша вера

Зірнём на калядны вярцеп

«Зірнём на калядны вярцеп: Багародзіца і сьв. Язэп не выглядаюць на вельмі шчасьлівую сям’ю; іх першынец нарадзіўся ў вялікай нястачы; нягледзячы на гэта яны поўныя глыбокай радасьці, таму што яны любяць адзін аднаго, дапамагаюць адзін аднаму, але найперш таму, што яны ўпэўнены, што ў іх гісторыі дзейнічае Бог, які прысутнічае ў маленькім Ісусе. А пастухі? У чым прычына іх радасьці? Ці ж можа гэты Нованароджаны, здавалася б, неяк паўплываць на іх жыцьцё, што праходзіць у беднасьці і пакінутасьці? Аднак вера дапамагае ім убачыць у гэтым «Дзіцятку ў пялюшках, што ляжыць у ясьлях», «знак» выкананьня абяцаньняў Бога для ўсіх людзей, «якіх Ён упадабаў» (Лк 2: 12, 14), таксама і для іх!»

Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI.
Прамова падчас малітвы «Анёл Гасподні», 13 сьнежня 2009 г.

Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)