Царква
Усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, але нішто не павінна валодаць мною. Ежа для чэрава, а чэрава для ежы; але Бог зьнішчыць і тое і другое
(Першае Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Карынфянаў 6:12-13)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (54), 2007

Голас сэрца

Па шляху Кітай – Сібір – Масква

Гарэла сэрца, як Зьніч адвечны,
ў дакор пагрозам белае сьмерці,
сілай і вераю нечалавечай
гарэла сэрца! Л.Геніюш

І
Гэтым сьветам кіруюць
мудрыя законы быцьця:
цяпло атуляе сьцюжу,
сьвятло асьляпляе цемру.
Нават на воўчыя зубы
знойдуцца заячыя ногі.
А як ратавацца ад Зьвязу,
дзе ўсе – вязьні,
за сьцяной,
дзе пануюць вар’яцтва і
абсурд?

ІІ
Чэрствы кавалак хлеба –
Хрыстова Цела.
Віно з разынкаў
стала Хрыстовай Крывёю.
І несупынная малітва
да неба, укрыжаванага
кратамі.
Гэтага адабраць
перакулены сьвет
ня здолеў.
Бо гэта і была зброя.

ІІІ
Восеньскі вецер
гуляе гурбаю сухога
лісьця.
Раптам узьнімае ў паветра
адзін сухі лісток і
кідае мне пад ногі.
Чытаю гэты пажаўцелы
ад часу ліст!
“Я ўжо вольны птах.
Я абскубаны, пагрызены,
зьнявечаны птах-калека,
што застаўся звацца
Адважным”.

Алеся Бяленік (г.Горадня).
З любоўю і павагай да шаноўнай сям’і а. Андрэя Крата.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)