Царква
А Я кажу вам: любеце ворагаў вашых, дабраслаўляйце кляцьбітоў вашых, рабеце дабро ненавісьнікам вашым і малецеся за крыўдзіцеляў вашых і за ганіцеляў вашых; каб сталіся вы сынамі Айца вашага
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:44-45)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (62), 2009

Парафіяльнае жыцьцё

Bіншаваньні сьвечканосцу

Сёлета 4 кастрычніка, у дзень успаміну сьв. Францішка Асізскага, спаўняецца 40 гадоў Сяргею Якімуку, які вось ужо больш за 12 гадоў амаль штодзень прыслугоўвае сьвечканосцам у храме грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці.

Яго ніхто не прыводзіў – аднойчы ён завітаў да нас сам ды так і застаўся. Напэўна, сам  Бог прывёў яго пад крыж сьв. Францішка, выява якога ў алтары берасьцейскай царквы. Сярожка ведае, што ў ягоным сэрцы жыве Бог. Бог, Які ня можа зьмясьціцца ў рамкі нейкай канфесіі, Які, будучы ўкрыжаваным, з ласкавасьцю і любоўю глядзіць на ўсіх нас і дае надзею на Ўваскрасеньне,– гэта яго Бог. Простая малітва гэтага Божага чалавека ўражвае нас сваёй шчырасьцю, а тое, як ён адчувае зьмены ў нашым настроі, унутраным стане – не дае забываць нам, што заўсёды і ва ўсіх сітуацыях галоўнае для нас мусіць быць – Любоў. Сярожка любіць гаварыць, як ён усіх нас любіць і ў сваіх простых малітвах просіць Бога за нас. І мы яго любім і жадаем яму радасьці, здароўя і шчасьця ў Богу. Няхай Госпад блаславіць яго і ягоную маці і захавае на многія леты.
Берасьцейскія вернікі
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)