Царква
Калі подуешь на іскру, яна разгарыцца, а калі плюнеш на яе, згасне: тое і іншае выходзіць з вуснаў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 28:14)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (52), 2007

Вiншуем!

Дзьве важныя падзеi адбылiся на пачатку 2007 году ў жыцьцi выпускнiка духоўнай семiнарыi Алеся Шыбекi, якi паходзiць з Воршы.

Шчыра вiншуем яго, бо 28 студзеня ў Магiлёве ён узяў шлюб з грэка - каталiчкай з Украiны, а 18 лютага ў Iвана - Франкоўску адбылiся яго дыяканскiя сьвячаньнi. У царкве Раства Хрыстова на дыякана яго высьвяцiў кiруючы архiрэй Iвана - Франкоўскай япрахii Ўладыка Ўладзiмiр Вiйтышын . На сьвячаньнях прысутнiчала група беларускiх семiнарыстаў, якiя вучацца ў Iвана - Франкоўску, ды шматлiкiя ўкраiнскiя сябры i знаёмыя разам з маладой жонкай i сваякамi.

Алесь Шыбека ў лютым 2006 году скончыў навучаньне ў рыма - каталiцкай духоўнай семiнарыi пры ўнiверсiтэце ў Аполе ( Польшча ), дзе на выдатана абаранiў магiстарскую працу з гiсторыi Царквы на тэму " Гiстарычна - тэалагiчныя перадумовы Берасьцейскай Унii 1596 году " ( навуковым кiраўнiком быў дапаможны бiскуп Апольскi Ян Копец ). У сакавiку - чэрвенi 2006 году праходзiў пасьлясемiнарыйную практыку ў семiнарыi г. Рагуза ( Iталiя ).

Цяпер, пасьля сьвячаньняў, Алесь Шыбека будзе праходзiць лiтургiчную дыяканскую практыку ў Iвана - Франкоўскай духоўнай семiнарыi.

На фота зьлева: 28.01.2007, Магілёў. Алесь Шыбека і яго абраньніца падчас шлюбу

На фота справа: 18.02.2007, Івана-Франкоўск. Украінскі Ўладыка Ўладзімір (Війтышын) бласлаўляе на служэньне новага беларускага грэка-каталіцкага дыякана Алеся Шыбеку.

Гэты артыкул чыталі 2 разоў (-ы)