Царква
I вось убачыў я, што няма нічога лепшага чалавеку, як радавацца з учынкаў сваіх: бо гэта - доля яго; хто ж бо яго прывядзе паглядзець на тое, што пасьля яго будзе?
(Кніга Эклезіяста 3:22)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (53), 2007

Песьня Маці Божая ў Жыровіцах

У Жыравіцах нам зьявілась, о, Марыя,
Бо нас грэшных палюбіла, алілуя!

Прыпеў:
Радасьць вам, херувімы,
Сьпявайце, серафімы,
Радуйся, радуйся,
О, Марыя.

Туды дзеці скот ганялі, о, Марыя,
Дзе цяпер сьвятыню славім, алілуя!

На грушовым стаяў дрэве, о, Марыя,
Абраз Найсьвятое Дзевы, алілуя!

І апорай хрысьціянаў, о, Марыя,
Стаў абраз Твой, Богам даны, алілуя!

Няхай будзе Табе слава, о, Марыя,
Што да нас Ты завітала, алілуя!

У Жыравіцы людзі ходзяць, о, Марыя,
Там свае малітвы ўзносяць, алілуя!

Мы Цябе ўсе велічаем, о, Марыя,
Свае сьлёзы праліваем, алілуя!

Ты нябесная нам Маці, о, Марыя,
Да Цябе мы будзем зваці, алілуя!

Няхай будзе Табе слава, о, Марыя,
Што да нас апорай стала, алілуя!

Нашых ворагаў прагнала, о, Марыя,
Беззаконных пакарала, алілуя!

Каб жыла наша Краіна, о, Марыя,
Адганяй ворагі злыя, алілуя!


Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)