Царква
Iсус Хрыстос учора і сёньня і навекі Той самы
(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла Да Габрэяў 13:8)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (52), 2007

Спатканьне ў Iвацэвiчах

Неяк я заехаў у г.Iвацэвiчы да сяброў з Царквы. У iх якраз праходзiла спатканьне моладзi ў рамках Катэхетычных курсаў. У мяне ўзьнiкла пару пытаньняў: цi цiкава маладым людзям разважаць над Словам Божым i цi дае такая сустрэча плён? Адна з удзельнiц адказала мне так: "Калi б я ведала, што гэта так крута, пачала б удзельнiчаць у курсах нашмат раней". А што гэта сапраўды "крута", пераканаўся i я.

Цудоўныя выклады, якiя правялi а. Андрэй Крот, а. Андрэй Буйнiч i спадарыня Алена Лосева, супольныя малiтвы, перадусiм Боская Лiтургiя, супольны пасiлак, утульны дом i ў цэнтры ўсяго – Хрыстос. Вечарам, пасьля заканчэньня дзённай праграмы, час на сябе. Мае сябры заходзiлi ў каплiцу, каб памалiцца на самоце. Пах ладану, цiхае сьвятло i мiгценьне сьвечак, вонкавая цiшыня i размова ў сэрцах... Гэта ня толькi рамантыка. Гэта – жывая Божая Царква, дзе спраглыя i стомленыя знаходзяць прытулак Гасподнi.

Адказ пра плённасьць сустрэчы я атрымаў праз пару дзён i ад iншай сяброўкi: "Цяпер хочацца Бiблiю чытаць!"

Сяргей Раюнец


Гэты артыкул чыталі 2 разоў (-ы)