Царква
Радуйцеся і весялецеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 5:12)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (56), 2008

Голас сэрца

Рубрыка: Голас сэрца
Малітва

А я не баюся ні зьдзекаў, ні кпінаў,
І крыж не пастаўлю на мове айчыннай.
Я буду маліцца – далоні да хрусту –
На матчынай мове сьвятой, беларускай.
Малюся, каб веру ня страцілі дзеці,
Каб з Богам жылі на зялёнай планеце,
Каб розуму сьветлая Боская сіла
Страшны чарнобыльскі грэх замаліла.
З надзеяй прашу я, каб нашы салдаты
Ніколі ня ведалі войнаў праклятых;
Прашу паратунку, каб з рулі вінтоўкі
Ня кулі ляцелі – глядзелі рамонкі.
Прашу Цябе, Божа, каб выпала шчасьце
Па жыце вясковым прайсьці і ўпасьці,
Пяшчотнай рукой каласоў дакранацца
І з роднай зямлёю навекі абняцца.

Сімвалы каханьня

Сьвятыя крыжы ў аблоках лунаюць,
Гадзіньнік касьцёльны жыцьцё абуджае;
На вуліцах сонных лятуць спазаранку
Шаноўныя сёстры-назарэтанкі.
Хрыстос нахіліўся пад цяжкаю ношай,
Пякучай сьлязою шлях Яго арошан.
Ці ў дні вясельля, ці ў гарматны грукат
Ён заўсёды, грэшным, падае руку нам.
Не сьпяшайся, дружа, супыніцца трэба,
Памаліцца Богу, што дае нам хлеба,
Што дае нам моцы, сілы жыцьцядайнай:
Маці, дзеці, ружы – сімвалы каханьня.
Радуецца сонца, у вітрынах грае,
Золата пярсьцёнкаў на машынах зьзяе.
У хваляваньні моцным маладая пара –
З велічнасьцю строгай іх вітае Фара.
Хрыстос ім пашле Сваё бласлаўленьне,
Анёлы вітаюць, глядзяць у захапленьні
На новасьпячоных Адама і Еву –
Нясіце вышэй хрысьціянскую веру!
А Панна Марыя пад гукі харалу
Ціхутка на вушка нявесьце шаптала:
Каханьне сваё праз гады пранясіце,
Дзіцятка малое ў Хрысьце акуніце.

Іван Гайваронскі
м.Новы Двор Шчучынскага раёну

(Са зборніка "Кветкі правінцыі (Гродна, 2007)"


Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)