Царква
Ня будзь лішне строгі, і не выстаўляйся залішне мудрым; навошта табе нішчыць сябе?
(Кніга Эклезіяста 7:16)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (57), 2008

"Разам" - старонкі грэка-каталіцкіх семінарыстаў, выпуск № 2 (30)-2008

На дарозе ў Сіднэй...
і ў Івянец

“Атрымаеце моц ад сышоўшага на вас Духа Сьвятога
і будзеце Мне сьведкамі” (Дз 1, 8).

Моладзь з усяго сьвету кожныя чатыры гады сустракаецца ў розных месцах і на розных кантынентах у рамках Сусьветнага Дня моладзі, каб яднацца ў малітве разам з Сьвятым Айцом. Сёлета Сусьветны Дзень моладзі адбудзецца ў Сіднэі (Аўстралія).

З Беларусі ў гэтым спатканьні будзе ўдзельнічаць пяць маладых людзей: па адным прадстаўніку з кожнай рыма-каталіцкай дыяцэзіі i адзін прадстаўнік моладзі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, на чале з Біскупам Антоніем Дзям'янкам.

Каб даць магчымасьць моладзі з Беларусі адчуць лучнасьць з моладдзю ўсяго сьвету і з Сьвятым Айцом Бенядыктам XVI, каталіцкая ярархі Беларусі вырашылі арганізаваць такую сустрэчу на тэрыторыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў мястэчку Івянец (60 км ад Менску) 18-20 ліпеня 2008 году.

Сабраная ў Івянцы моладзь будзе мець магчымасьць зьяднацца з Папам Бенядыктам XVI і з моладдзю, сабранай у Сіднэі, з дапамогаю сучасных медыяльных сродкаў. Таксама гэта будзе час супольнай малітвы, разважаньня Божага Слова і праслаўленьня Бога сьпевам. Моладзь БГКЦ засьпявае на гэтай сустрэчы акафіст.

За ўдзел моладзі БГКЦ у сустрэчы ў Івянцы адказны а. Аляксандр Шаўцоў.
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)