Царква
Голы я выйшаў з чэрава маці маёй, голы і вярнуся. Гасподзь даў, Гасподзь і ўзяў, хай будзе імя Гасподняе дабраславёна!
(Кніга Ёва 1:21)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (57), 2008

"Разам" - старонкі грэка-каталіцкіх семінарыстаў, выпуск № 2 (30)-2008

Ватыкан заклікае сьвятароў
да евангельскага радыкалізму

Кангрэгацыя па справах духавенства заахвоціла сьвятароў папярэджваць кожную справу малітвай, бо ад яе залежыць пасьпяховасьць працы сьвятара.

Гэты заклік быў зьмешчаны ў лісьце, скіраваным на Сусьветны дзень малітваў за сьвятароў, які адзначаўся ва ўрачыстасьць Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса (паводле лацінскага абраду) 30 траўня 2008 году. Пасланьне падпісалі прэфект Кангрэгацыі кардынал Дарыё Кастрыльён Ояс і яе сакратар архібіскуп Марыё П’ячэнца.

Аўтары ліста нагадваюць, што "ад асабістай лучнасьці кожнага сьвятара з Госпадам Ісусам у вялікай ступені залежыць місія Царквы".

Паводле Catholic.by
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)