Царква
Не давай вадзе выхаду, ні злы жонцы - улады, а калі яна не ідзе пад рукою тваёю, то адатні яе ад плоці тваёй
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 25:28-29)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (63), 2009

Голас сэрца

Я нарадзілася ў палескай вёсачцы на Піншчыне, сярод векавечных бароў і маўклівых, таемных балот. Працавала настаўніцай, выхоўвала і трое сваіх дзетак, якіх дараваў мне Бог. Люблю жыцьцё, люблю сваю радзіму – Палесьсе.

Калі бывала ў Пінску, з асаблівай узьнёсласьцю ўспрымала дотык да сьценаў Пінскага калегіюму езуітаў, дзе ў канцы XIX стагоддзя месьціўся базыльянскі манастыр Уніяцкай Царквы, які нёс у наш лясны край веру Хрыста і, нават, сьвятло сьвецкай адукацыі.

Мае вершы – гэта хваляваньне маёй душы, мае думкі.

Самота

 
Я пашлю прывітаньне дадому,
Дзе бярозы старыя растуць…
Можа там я ня трэба нікому,
Але сэрца імкнецца ў кут,
Дзе жылі мая мама і тата,
Дзе даўніну вартуюць крыжы…
У тым вітаньні адзінае слова:
Настальжы…
Я пашлю прывітаньне дадому
З журавамі, што ў небе крычаць.
Не вярнуць мне ніколі былога,
Зноў з дзяцінства жыцьцё не пачаць…
Я хачу растварыцца ў тумане,
Кропляй стаць у палескім дажджы…
Маім крылам, шкада, не ўзьняцца…
Настальжы, настальжы…

Ніна Кахновіч,
парафіянка
з Віцебску (в. Андронавічы)
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)