Царква
Ня крадзь
(8 запаведзь, Выхад 20:15)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (52), 2007

Сказалі пра Ісуса

Махатма ГАНДЗI
(1869-1948), правадыр iндыйскага нацыянальнага руху, iндуiст:

НАЙМАГУТНЕЙШЫ МАЙСТАР
"Праз шмат гадоў майго жыцьця я лiчыў Iсуса з Назарэту за вялiкага Майстра, мабыць, наймагутнейшага з тых, якiх ведаў сьвет. (...) Магу сказаць, што Iсус займае адмысловае месца ў маiм сэрцы, як настаўнiк, якi зрабiў вялiкi ўплыў на маё жыцьцё. (...) Мяркую, Iсус – адзiн з найвялiкшых Настаўнiкаў чалавецтва, аднак не лiчу яго адзiным Сынам Божым. Iсус зьяўляецца тым, хто найбольш наблiзiўся да дасканаласьцi".

Марцiн БУБЕР
(1878-1965), габрэйскi фiлосаф i тэолаг:

ВАЖНЫ Ў ГIСТОРЫI ВЕРЫ
"Я перакананы, што Iсусу належыць ганаровае месца ў гiсторыi веры Iзраiля. Ён нiколi не iмкнуўся зьнiшчыць Закон. Спрабаваў патлумачыць iнакш, чым фарысеi, але ўвогуле лiчыў сябе настаўнiкам, якi працягвае габрэйскую традыцыю".

Атар Фарыдудзiн МАХАМАД
(каля 1119-1120 альбо 1229), персiдзкi паэт, прадстаўнiк суфiзму – мiстычнага руху ў iсламе:

ПАСЯБРУЙ З IСУСАМ

Калi толькi на хвiлiну вызвалiш сябе
ад той турмы вакол цябе,
будзеш тады як Iсус
непараўнальны ў непрывязанасьцi
да сьвету.

Ачысьцi мяне, о Госпадзе, ад маёй
забруджанай душы,
каб я мог прэтэндаваць на несьмяротную
чысьцiню, як Iсус.

Як асёл ляжыш у асьляпленьнi,
заглыблены ў свае зьвярыныя жаданьнi,
усё блiжэй да пекла.
Сьпяшайся, каб узьнесьцiся на неба,
так як Iсус!
Пакiнь спрэчкi Антыхрысту
i пасябруй з Iсусам.
Гэты артыкул чыталі 2 разоў (-ы)