Царква
Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас
(Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 7:6)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (63), 2009

Голас сэрца

Сьвяты Мікалай
Прыйшла зіма і цуды творыць:
Шле маразы і сыпле сьнег.
А сам Мікола Цудатворац
Шчыруе дзецям для пацех.

Нясе вялікі мех чырвоны,
У боты цёплыя абут.
Ад сьнегу белы кій і скроні,
І хутка зьявіцца ён тут.

Разьвяжа мех свой адмысловы
З усьмешкай сьветлаю сваёй
І скажа ветлівыя словы,
Кіўнуўшы сівай галавой.

Частуйся, хлопчык і дзяўчынка,
Сьвяткуйце Божае Раство,
Алёша, Каця і Палінка,
Чувайце Сьвята хараство.

Тут абаранак ёсьць і пернік,
Духмяных булачак пакет,
І журавінаў слоік сьпелых,
Бісквітна-крэмавы рулет.

Смакуйце, ешце, ну а потым
Мы станем дружна ў карагод
І будзем танчыць аж да поту
І славіць Госпада прыход!

Яўгенія Казлова,
г. Ворша


Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)