Царква
Пакуль ты жывы і дыханне ў табе, не замяняе сябе нікім, бо лепей, каб дзеці прасілі цябе, чым табе глядзець у рукі сыноў тваіх
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 23:21-22)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (62), 2009

Шлях да Бога

Маленькая гісторыя пра Майстра і пра скрыпку

Пасьля некалькіх дзён адпачынку, праведзеных разам з супольнасьцю «Маран ата» 25-29 жніўня 2009 году на лясным возеры пад Кобрынем, напісалася Маленькая гісторыя пра Майстра і пра скрыпку, а можа зусім і не пра Майстра, і не пра скрыпку…

Майстар падбірае патрэбны матэрыял, апрацоўвае яго, стварае інструмент… Ён любіць сваю справу. Ён хоча, каб скрыпка была дасканалай. Ён стварае скрыпку з пэўнай мэтай. Ён хоча, каб яна гучала, каб плакала і сьмяялася, каб яе голас быў чысты і звонкі. Каб яна стала для кагосьці крыніцай натхненьня.

Ён хоча, каб яе слухалі. Ён ведае, скрыпка будзе жыць толькі тады, калі яна будзе гучаць. Штодзень. Нават калі парвецца струна. Іначай яна проста пакрыецца пылам або струхнее, лежачы ў шафе. Яна тады нікому не патрэбная, бо была створаная не для таго, каб пакрывацца пылам і трухнець, а для таго, каб іграць. Іграць для іншых.

Майстар бярэ скрыпку ў рукі, праводзіць смычком па струнах... Першы гук яму можа і не спадабацца… Тады ён настройвае інструмент… На гэта таксама патрэбны час.

Нарэшце скрыпка прывыкае да рук Майстра, становіцца паслухмянай, адгукаецца на кожны дотык. Яна давярае. Яна ведае, што створаная Сапраўдным Майстрам… Калі Ён дакранаецца смычком да струнаў, яна гучыць. Яна сьмяецца і плача… Яна кліча ў неба.

Яна перастала быць скрыпкай... Яна – дзьверы ў іншы сьвет. Сьвет гукаў, сьвет чысьціні, сьвет дасканаласьці…

Маленькая гісторыя пра Госпада, які стварае чалавека, каб ён…

Надзея Ярмішына, г.Берасьце

Гэты артыкул чыталі 5 разоў (-ы)