Царква
Хто капае яму, сам упадзе ў яе, і хто ставіць сетку, сам будзе улоўлены ёю
(Кніга Прамудрасці Ісуса, сына Сірахова 27:29)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (63), 2009

Голас сэрца

Божае Нараджэньне
Нарадзіла жанчына
Шмат стагоддзяў назад
Найсьвяцейшага Сына.
Бог-Айцец Яму рад.

Бэтлеемская зорка
З заміраньнем глядзіць –
Божы Сын адвячоркам
Нарадзіўся і сьпіць.

Хэрувімы сьпявалі
Яму песьні з нябёс,
І анёлы люлялі:
Сьпі, Збавіцель Хрыстос.

«Сьпі малое Дзіцятка, –
Маці Сыну пяе, –
Хай Табе, Немаўлятка,
Бог здароўе дае».

Быў Ісусам названы
Гэты Хлопчык малы.
Ён Сьвяцейшыя Планы
Зьдзейсьніў з Божай хвалы.

Рады мы, усе людзі:
Ёсьць Заступнік у нас.
Шчасьцем поўняцца грудзі
У гэты дзень, усякі раз.

Яўгенія Казлова,
г. Ворша

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)