Царква
Таму, адкінуўшы ману, гаварэце праўду кожны блізкаму свайму, бо мы чэлесы адзін аднаму
(Пасланьне Сьв.Ап. Паўла да Эфэсянаў 4:25)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 2 (65), 2010

Навіны хрысьціянскага сьвету

Бенядыкт XVI да сьвятароў: Бог хоча, каб мы разьдзялялі Яго клопат аб людзях

11 чэрвеня 2010 г. на заканчэньне Году сьвятарства ў Апостальскай Сталіцы на плошчы Сьвятога Пятра Бенядыкт XVI узначаліў сьвятую Імшу, якую разам з ім канцэлебравалі 15 тысячаў сьвятароў з усяго сьвету. У гаміліі Пантыфік зьвярнуў увагу на найбольш важныя пытаньні і праблемы, перад якімі стаіць Царква і яе духавенства.

“Бог хоча, каб мы як сьвятары (...) разьдзялялі Яго клопат аб людзях, – адзначыў Сьвяты Айцец. – Як сьвятары мы жадаем быць тымі, хто разам з Яго клопатам аб людзях агорне іх апекай, дапаможа ім зьведаць гэты Божы клопат“.

Пантыфік таксама падкрэсьліў, што сьвятар павінен умець сказаць, як Госпад: “Я ведаю авечак Маіх, а яны ведаюць Мяне”. “Ведаць” на біблейскай мове азначае ня толькі ведаць штосьці вонкавае, але ведаць пра тое, што ўнутры іншага. Заданьне сьвятара – быць побач з асобамі, якія былі яму даручаны, быць з імі нават – і перш за ўсё – тады, калі ён сам перажывае “цёмныя ночы спакусаў, у час цемры, калі здаецца, што няма ўжо ніводнага прасьвету”. Такія думкі выказаў Сьвяты Айцец і нагадаў, што Царква павінна выкарыстоўваць пастырскую ласку, дзякуючы якой яна аберагае веру ад хлусьні, ад плыняў, якія зьяўляюцца дэзарыентацыяй у нашай сучаснасьці.

Паводле Catholic.by

Гэты артыкул чыталі 42 разоў (-ы)