Царква
А хто мае дастатак на сьвеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, зачыняе ад яго сэрца сваё, - як застаецца ў тым любоў Божая? Дзеці мае! будзем любіць ня словам альбо языком, а ўчынкамі і праўдаю
(1-ае Саборнае Пасланьне сьв. ап. Яна Багаслова 3:17-18)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 4 (59), 2008

«Разам» - старонкі грэка-каталіцкіх семінарыстаў, выпуск № 4 (32) 2008

Малітва «Прыйдзі, Госпадзе!»
«Той, хто сьведчыць гэта, кажа:
вось, прыйду неўзабаве!
Амін. Так, прыйдзі, Госпадзе Ісусе!
Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста
з усімі вамі. Амін».
(Адкрыцьцё 22, 20-21).

Госпадзе! Ты абяцаў, што не пакінеш нас сіротамі, прыйдзеш да нас. Маран ата!

Сёньня мы просім Цябе: зышлі нам Духа Твайго Сьвятога, каб агонь Тваёй любові запаліў нашыя сэрцы і душы ды раскрыў іх насустрач Твайму Прыйсьцю.

Ты не прыходзіш таму, што мы Цябе не чакаем і ня клічам. Ад сёньня хай ня будзе гэтага! Маран ата!

Усю нашу волю і справы, усе нашыя страхі і пакуты, сьлёзы і сьмех, планы і імкненьні – мы прысьвячаем Твайму Прыйсьцю! У ім адным уся наша надзея.

Ад сёньня мы клічам Цябе: «Так, прыйдзі, Госпадзе! Так, прыйдзі неўзабаве, Госпадзе!

Маран ата!

а. Пётр Мартэн
Гэты артыкул чыталі 4 разоў (-ы)