Царква
Хто сярод жывых, той мае яшчэ надзею, бо і сабаку жывому лепей, чым мёртваму льву
(Кніга Эклезіяста 9:4)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 1 (56), 2008

РАЗАМ – старонкі грэка-каталіцкіх семінарыстаў, выпуск № 1 (29), 2008

Пост у грэка-католікаў

Грэка-католiкi абавязаны:

1. Устрымлiвацца АД МЯСНЫХ СТРАВАЎ усе пятнiцы на працягу году за выключэньнем сьвятаў Гасподнiх i Багародзiчных, якiя прыпадаюць на пятнiцу, i агульных:

- ад Раства Хрыстова да Богазьяўленьня (25 сьнежня – 6 студзеня);
- ад Нядзелi мытнiка i фарысея да Нядзелi блуднага сына (13-20.01.2008);
- ад Вялiкадня да Нядзелi Тамаша (23-30.03.2008);
- ад Тройцы да Нядзелi ўсiх сьвятых (11-18.05.2008).

2. Устрымлiвацца аД МЯСНЫХ I МАЛОЧНЫХ СТРАВАЎ:
- у першы дзень Вялiкага посту (4.02.2008);
- у Вялiкую пятнiцу (21.03.2008).

3. Устрымлiвацца ад мясных страваў i АБМЯЖОЎВАЦЦА АДНЫМ ПАСІЛКАМ у дзень:
- у Сьвяты вечар перад Раством Хрыстовым (24 сьнежня);
- у Сьвяты вечар перад Богазьяўленьнем (5 студзеня);
- на Ўзвышэньне сьв. Крыжа Гасподняга (14 верасьня);
- на Адсячэньне галавы сьв. Яна Хрысьцiцеля (29 жніўня).

Бiскупы i парахi таксама могуць звольнiць верніка ад посту дзеля нейкiх важкiх прычынаў. Спаведнiк можа гэта зрабiць у спавядальнi.

Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)