Царква
Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто
(Пасланьне сьв. ап. Паўла да Карынфянаў 13:2)
Галоўная Архіў нумароў газеты № 3 (54), 2007

Манаскія прырачэньні

У манастыры сьв. Герарда айцоў рэдэмптарыстаў усходняга абраду ў м.Кахавіна, што каля Львову, 19 жніўня 2007 году – на сьвята Перамяненьня паводле юльянскага календара – свае першыя манаскія прырачэньні склаў брат Зьміцер Чарнэль, які паходзіць з Гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай.

Сёньня ў рэдэмтарыстаў праходзіць фармацыю таксама бр. Апалінар Нікалаеў з Берасьця, які рыхтуецца праз год прыняць малую схіму (скласьці вечныя прырачэньні).

На фота: Манаскія прырачэньні складае брат Зьміцер Чарнэль.
Гэты артыкул чыталі 3 разоў (-ы)